ВЯЛІКІ ПОСТ – ЧАС ДУХОЎНАЙ ФАРМАЦЫІ СЭРЦА
Пастырскае Пасланне на Вялікі пост 2015
“Кайцеся і верце ў Евангелле” (Мк 1, 15)
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. Гэтыя словы прамаўляў святар у папяльцовую сераду, калі пасыпаў нашы галовы попелам на распачацце Вялікага посту. Гэтыя словы – гэта не што іншае, як заўсёды актуальны заклік Езуса да навяртання, які паўтарыла Марыя ў Фаціме ў 1917 г., бо кожны чалавек грэшны і кожны падуздзеяны спакусам злога духа.
Евангелле першай нядзелі Вялікага посту распавядае нам аб выпрабаванні Хрыста на пустыні. Калі ж злы дух адважыўся спакушаць самога Сына Божага, то няма нічога дзіўнага ў тым, што ён спакушае і чалавека, і таму яму патрэбна навяртанне.
Пасланне Святога Айца Францішка на Вялікі пост 2015 г.
«Умацуйце вашыя сэрцы» (Як 5, 8) Дарагія браты і сёстры! Вялікі пост з’яўляецца часам аднаўлення для Касцёла, супольнасцяў і асобных вернікаў. Найперш, аднак, ён з’яўляецца «часам спрыяльным» (пар. 2 Кар 6, 2). Бог не просіць нас ні аб чым, чаго б нам раней не даў: «Мы любім Бога, бо Ён першы палюбіў нас» (1 Ян 4, 19). Мы Яму неабыякавыя. Яму важны кожны з нас, Ён ведае нас па імені, клапоціцца пра нас і нас шукае, калі мы Яго пакідаем. Ён цікавіцца кожным з нас; Яго любоў не дазваляе Яму быць абыякавым да таго, што з намі здараецца.
Опубликовано в
Навіны
Воскресенье, 11 Январь 2015 05:39
Пастырскае Пасланне на 2015г.Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч НАВЯРТАННЕ – ШЛЯХ ДА ЖЫЦЦЯ З БОГАМ
Дарагія браты і сёстры! 1. 2015 год – гэта другі год у праграме падрыхтоўкі да Юбілею 100-годдзя аб’яўленняў Божай Маці ў Фаціме. Ён прысвечаны навяртанню і будзе праходзіць пад дэвізам: “Марыя – прытулак грэшнікаў”. Ведаючы аб пагрозах, якія нясе атэістычны рэжым, Марыя ў далёкім 1917г. на другім канцы Еўропы ў Фаціме заклікала да малітвы і навяртання. Гэты заклік застаецца актуальным і сёння. Святы апостал Павел заклікае да пастаяннай малітвы (пар. 1 Тэс 5, 17). Езус сваю публічную дзейнасць распачынае ад закліку да навяртанняі веры ў Евангелле (пар. Мк 1, 15).
Опубликовано в
Навіны
Пятница, 26 Декабрь 2014 11:39
Пастырскае пасланне на Божае Нараджэнне 2014Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
КАЛЯДЫ – ЗАЎСЁДЫ АКТУАЛЬНЫ БОЖЫ ДАР Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, усе людзі добрай волi! 1. Вось ізноў па Божай міласці мы святкуем адно з самых значных і любімых святаў – Божае Нараджэнне. Як многа прыемных ўспамінаў і эмоцый выклікае ў нас гэтае свята. Мы ўспамінаем сваё дзяцінства, калі чакалі і не маглі дачакацца Калядаў; калі спяшаліся да касцёла, каб заспяваць радаснае “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі” і пакланіцца Немаўлятку Езусу, які знаходзіўся ў яслях; калі пад святочна ўпрыгожанай ёлкай знаходзілі падарункі і доўга іх разглядалі.
Опубликовано в
Навіны
|