Версия для печати
Суббота, 28 Февраль 2015 11:46

25 спосабаў пражыць Вялікі пост паводле Святога Айца Францішка.

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

 

Вось гэтыя 25 спосабаў:

1.     Чытаць Святое Пісанне (магчыма, выбраць адно з Евангелляў).

2.     Чытаць духоўную літаратуру на працягу дзесяці хвілінаў.

3.     Правесці дадаткова дзесяць хвілінаў у цішыні.

4.     Маліцца Ружанец.

5.     Маліцца Крыжовы шлях.

6.     Спыніцца каля касцёла і памаліцца на працягу пяці хвілінаў па дарозе на працу або дадому (калі гэта магчыма).

7.     Хадзіць штодзённа на св. Імшу або паспрабаваць адзін ці два разы на працягу тыдня, акрамя нядзелі.

8.     Адкладваць штодзённа невялікую суму грошай і затым аддаць іх на дабрачыннасць у канцы посту.

9.     Адмовіцца ад дэсертаў.

10.                       Адмовіцца ад шкодных для здароўя снэкаў (фаст-фуду).

11.                       Адмовіцца ад алкаголю.

12.                       Кінуць або скараціць спажыванне кавы ці гарбаты.

13.                       Адмовіцца ад хлеба.

14.                       Прачынацца раней, чым звычайна (уставаць, як толькі празвініць будзільнік).

15.                       Класціся спаць раней, чым звычайна.

16.                       Не карыстацца альбо траціць менш часу на Інтэрнэт, асабліва на Facebook, Twitter і іншыя сацыяльныя сеткі.

17.                       Адмовіцца ад тэлебачання або скараціць час на яго прагляд.

18.                       Не слухаць радыё, калі вы за рулём; выкарыстоўваць гэты час для малітвы.

19.                       Не праглядаць электронную пошту некалькі разоў на дзень.

20.                       Пасціць па пятніцах, калі вам дазваляе здароўе (адзін прыём ежы ці проста хлеб і вада).

21.                       Тэлефанаваць сябрам або членам сям'і кожны дзень або некалькі разоў на працягу тыдня, каб пацікавіцца, як яны жывуць.

22.                       Прысвяціць некаторы час для бедных (у сталоўцы, прытулку або ў іншым месцы).

23.                       Захоўваць спакой, калі вы за рулём.

24.                       Зрабіць сваё жыццё больш простым: кожны тыдзень праглядаць шафы і скрыні і пазбаўляцца ад адзення, аддаючы тым, хто знаходзіцца ў нястачы; кожны тыдзень пазбаўляцца ад кнігаў і знайсці месца, дзе яны будуць патрэбныя.

25.                       Пачынаць і заканчваць свой дзень на каленях.

А я буду маліцца, каб ваш перыяд Вялікага посту быў благаслаўлёны і святы!

Кс. Майкл Наджым
Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай.
Паводле: http://www.loyolapress.com

Прочитано 2355 раз
Super User

рэдакцыя сайта 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии