Вторник, 01 Март 2016 13:44

Вялiкi пост –час дасведчання ласкi Божай мiласэрнасцi i навяртання Пастырскае пасланне на Вялiкi пост 2016 г.

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

 
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты i сёстры!

 

1.      Некалькiдзён таму ў Папяльцовую сераду мы распачалiВялiкiпост. На гэты раз ён мае асаблiвае значэнне, бо мы яго перажываем у Юбiлёйным Годзе Божай Мiласэрнасцi. Гэта час ласкi, падчас якога мы паклiканыя асаблiвым чынам спазнаць бязмежнасць Божай мiласэрнасцiна нашым шляху вяртання да Бога.

Усе мы грэшнiкi. Першародны грэх здэфармаваў нашу чалавечую прыроду, у вынiку чаго мы схiльны да граху. Ведаем, што такое дабро, але ў той самы час чынiм зло. Вялiкiпост –гэта дадзены нам Богам час направiць наша духоўнае жыццё, а для гэтага найперш неабходна ўсвядомiць нашу грахоўнасць.

2.      Трагедыясучаснагачалавекаўтым, штоёнзатрацiўпачуццёграхуi праўдуабБожаймiласэрнасцi. Iадно iдругое вельмiнебяспечна, бо не дазваляе спаткацца з аздараўляючай ласкай боскага мiласэрнага прабачэння. Адзiн кажа, што не мае граху iтаму яму ня трэба навяртацца, другi–што так многа награшыў, што яму ўжо нiхто не зможа дапамагчы.

На самой справе гэта зусiм не так. Усiм нам неабходна ўсвядомiць, што мы грэшныя iдаверыцца бязмежнай Божай мiласэрнасцi. Для гэтага неабходна ўсвядомiць праўду пра грэх, каб зразумець праўду пра Божую мiласэрнасць, –як вучыць Святы Айцец Францiшак (пар. NGM, c. 73-84), бо толькiтады як Вялiкiпост, так iЮбiлёйны Год будуць мець сэнс.

3.      Трэбапамятаць, штозлыдухстараеццазаглушыцьнашасумленне, кабмынемаглi адрознiцьдабраадзла, штовядзедамаральнагарэлятывiзму. Д’ябал кажа: “Нiчога страшнага, зграшы, спрабуй толькiадзiн раз. Табе цяжка, вазьмiнаркотык, выпі алкаголю, здрадзь сваёй жонцы цiмужу, разслабся, будзь спакойным”. Такiм чынам ён паступава ўцягвае ў свае пасткi, з якiх потым вельмiцяжка вырвацца.

У працэсе навяртанна неабходна таксама адрознiваць грэшнiка, якiразумее сэнс граху ад таго, хто не разумее, або затрацiў сэнс граху. Апошнiадмаўляецца ад неабходнасцiнавяртання iБожага прабачэння, апраўдываючы свае грэшныя дзеяннiтым, што ўсе так жывуць, што цяпер iншыя часы, не сярэнявечча iг.д.

Такiхрысцiянiн вядзе двайное жыццё, што з’ўляецца скандалам, – як кажа Папа Францiшак (пар. NGM, с. 77). Ён лiчыць сябе веруючым, молiцца, ходзiць да касцёла, чынiць добрыя ўчынкiiг.д., але адначасова кажа, што калiб не было Божай кары, то зграшыў бы. Гэта азначае, што ён не выбiрае Бога iЯго закону з любовiда Стварыцеля, але з-за страху. Такiм чынам ён сведчыць сваю релiгiйную iдухоўную iгнаранцыю.

4.      Адзiн аповед распавядае аб тым, як злодзей ноччу прабраўся ў дом, у якiм нiкога не было. Ён iшоў па пустых пакоях iшукаў, што ўкрасць. Аднак нечакана пачуў голас: “Бог бачыць”. Злодзей аслупянеў, засвяцiў лятркай у той бок, адкуль пачуў голас, iўбачыў папугая. Менавiта, папугай папярэдзiў яго, што Бог бачыць ягоныя справы.
Падобна iмы часта ў сваiм жыццiдумаем, што можам чынiць усё што нам захочацца, бо Бог далёка iне бачыць. Але Бог бачыць. Ён церпялiвы iмiласэрны. Праз Касцёл, знакiiвыклiкiчасу Ён папярэджвае нас, што ўсё бачыць –нашыя добрыя iдрэнныя чыны.

Таму Вялiкiпост –гэта адпаведны час пачуць яго голас Бога, якiкажа нам, што жывучы ў граху, мы абкрадаем самiх сябе з ягонай ласкi. Неабходнапачуцьягоголас, якi заклiкаеданавяртання, якоеможамдасягнуцьдзякуючыБожаймiласэрнасцi.

Трэбапамятаць, штоБожаямiласэрнасцьбязмежнаяi тамунаватсамывялiкi грэшнiкнеасуджаны на тое, кабутапiццаўбалоце, уякiм, чымбольшмырухаемся, тымбольшпагружаемсяўяго. Побач нас знаходзiцца Мiласэрны Езус. Ён працягвае свае рукiў нашым напрамку, заўсёды гатовы выцягнуць з грахоўнага балота. Для гэтага неабходна толькiўсвядомiць свой грэх, быць сумленнымiз самім сабой, не залiзваць самiм сваiх грахоўных ран, пападаючы ў пасткiмаральнага рэлятывiзму, але паддацца скальпелю мiласэрнага боскага хiрурга, якiў сакрамэнце пакаяння вылечыць нас са смяротнай хваробы духоўнага рака. Нашы сэрцы павiнны быць адкрыты на прабачаючую мiласэрнасць Бога. Адзiнае чаго мы патрабуем, гэта прасiць Бога аб ласцы мiласэрнасцi.

5.      СенняшняеЕвангеллераспавядаегiсторыювыпрабаванняЕзусанапустынi, дзеЁнпасцiўся40 дзёнi начэй. Д’ябал прапануе Яму хлеб. Езус адказвае, што не адзiным хлебам жыве чалавек, але iсловам Божым. Д’ябал прапануе Яму ўладу над усiм светам. Езус адказвае, што неабходна служыць толькiаднаму Богу. Д’ябал прапануе кiнуцца з высокай гары ўнiз iгэтым самым выпрабаваць Бога: “Уратуе цiне?” На што Езус станоўча адказвае, што нельга выпрабоўваць Бога (пар. Лк 1, 4-13).

ТакiмчынамЕвангеллепершайнядзелi Вялiкагапостуз’яўляеццанампрыкладамякпаступацьсаспакусамi. Нiколiнельга згаджацца з iмi, нават з такiмi, якiя выдаюцца не значнымi. Вялiкая залежнасць распачынаецца з малой.

Злы дух спакушаў аднаго пабожнага чалавека. Ён яму казаў: “Вазьмiнож iзабiсвайго сябра”. “Не, што ты, я нiколiгэтага не ўчыню”. “Здрадзь сваёй жонцы”. “Абсалютна не, я абяцаў ёй вернасць iзастануся верным да канца”. “Украдзiў суседа курыцу iбудзеш мець добры абед”. “Ну які жаш, ён мой сусед, мы добрыя сябры. Не, я не магу гэтага ўчынiць”. “Ну добра, кажа д’ябал, можа так вып’ем па сто грам”. Чалавек падумаў сабе, ну трошкiвыпiць можа iне зашкодзiць iд’ябал будзе задаволены iмне нiчога асаблiва грэшнага не пагражае. Выпiлiпа адной, па другой i, як часта бывае ў такiх выпадках, страцiлiмеру. Чалавек напiўся iпаддаўся спакусам д’ябла –украў у суседа курыцу, здрадзiў жонку iзабiў сябра. Гэта вынiк таго, што ён згадзiўся на, як яму выдавалася, зусiм не значную спакусу. Сённяшняе Ёвангелле нас вучыць, што мы павiнны рашучым “не” адказваць на ўсе спакусы.

Аднойчы лiса праходзiла непадалёк ад воўчай нары. Воўк яе заклiкаў: “Зайдзi, пагутарым, абмяркуем справы iдобра правядзем час”. Хiтрая лiса, аднак, не згадзiлася. Яна сказала: “Не, не ўвайду ў тваю нару, бо бачу многа слядоў, якiя вядуць туды, але нiводнага, якiвёў бы адтуль”.

6.      УВялiкiмпосце, якi з’яўляеццачасамдухоўнайпадрыхтоўкi даВялiкодныхсвятаў, Касцёлзасяроджваенашуўвагунакрыжы, бомыбылi збаўленыкрыжовайсмерцюi ўваскрасеннемЕзуса. Таму разважаннiКрыжовага шляху iўдзел у яго набажэнствах павiнны быць часткай нашай духоўнай праграмы гэтага часу.

Незадоўгаспоўнiцца11 гадоўадсмерцi святогаПапыЯнаПаўлаII. У 2005 г. ён ужо быў настолькiхворы, што фiзычна не мог прыняць удзелу ў традыцыйным Крыжовым шляху ў Рымскiм Калiзеi. З молячымiся там вернiкамiяднаўся з дапамогай тэлебачання. Для гэтага ў яго прыватнай каплiцы быў устаноўлены тэлекран. Напрыканцы набажэнства ён папрасiў, каб яму прынеслiкрыж, якiён прыцiснуў да свайго твару. Гэты ўзрушаючы здымак абег увесь свет. У iм быў увесь Ян Павел II– вялiкiпрыхiльнiк разважанняў Крыжовага шляху Езуса Хрыста.

Папа добра ведаў, што ў крыжы наша надзея. Ведаў і вучыў, што крыж з’яўляецца знакам мацнейшай за грэх любові, бо злу супрацьстаiць Божая мiласэрнасць (пар. ПС, с. 24). Ён казаў, што крыж заклiкае да навяртання, бо схіляе нас да адказу на пытанне аб нашай любовiда Бога iблiжнiх. Тут да спадобы прыпомнiць яго словы, што пастава чалавека, якiзадаваляецца мiнiмалiстычнай этыкай iпавярхоўнай рэлiгiйнасцю, супярэчыць хрысцiянству (пар. NMI31).

Няхай удзячная памяць гэтага Вялiкага Пантыфiка, якi25 гадоў таму адрадзiў структуры Каталiцкага Касцёла ў нашай краiне iўстанавiў Мiнска-Магiлёўкую мiтраполiю, iяго вучэнне аб выплываючай з крыжа Божай мiласэрнасцiзаахвоцiць нас да належнага ўшанавання крыжа iмукаў Езуса, дзякуючы якiм мы былiзбаўлены.

7.      ДлядасягненнядобрыхдухоўныхвынікаўВялiкагапостуКасцёлпрапануепрактыкавацьуiмвыпрабаваныячасампост, малiтвуi добрыяўчынкi.

7.1. Пост.

Святое Пiсанне дае нам многа прыкладаў посту. Езус перад тым як распачаў сваю публiчную дзейнасць, пасцiўся.Найчасцей пад словм “пост” мы разумеем устрыманне ад мясных страваў. Аднак гэта далёка не так. Хтосьцiне есць мяса, але задаваляецца даражэйшай рыбай, якая яму можа лепей смакуе нiж мяса. Таму паўстае пытанне, цiгэта можа лiчыцца сапраўдным постам?

УКаталiцкiмКасцёлеёсцьдобраяпрактыка, калi ўВялiкiмпосцелюдзi прымаюцьканкрэтныяпастановы, напрыклад, непiцьалкаголю, некурыць, абмяжавацьчаспраглядутэлепраграмцi карыстаннязiнтэрнэту, нехадзiцьнадыскатэкуi г.д. Гэтанешто iншае, яксвайгородупост. Гэта таксама знак таго, што духоўныя справы мы ставiм на першым месцы, што можам абмяжаваць сябе ў матэрыяльных справах iадмовiцца ад пошуку прыемнасцяў. Iкалiмы вытрываем у такiх iпадобных пастанаўленнях, то можам казаць, што перамаглiсамiх сябе iспакусы, якiх многа ў нашым жыццi.

Кожны з нас мае нешта такое, што становiцца ў яго жыццiбожкам, якiзатрымлiвае нас на сабе самых. Вялiкiпост з’яўляецца добрым часам на адкрыццё iўсведамленне такiх божкаў, каб адмовiцца ад iх. Гэта трэба ўчынiць не толькiтаму, што, напрыклад, дыета iпахудзенне спрыяюць нашаму здароў’ю. Трэба ўчынiць з любовiда Хрыста. Ён нас вучыць, што каб штосьцiздабыць, неабходна ад чагосьцiадмовiцца. Каб паспяхова завяршыць вучобу ва ўнiверсітэце, студэнт павiнен шмат вучыцца iадмовiцца ад пустога правядзення часу. Падобна ёсць iз духоўным дасканаленнем.

7.2. Малiтва.

Малiтва –гэта спатканне чалавека з Богам, якое можа быць розным. Нехта сказаў, што колькiёсць людзей на свеце, столькiiснуе iспосабаў малiтвы. Мы добра ведаем, што спатканне нават з тым самым чалавекам кожны раз выгляде па-рознаму. Мы можам слухаць чалавека, або можам толькiўдаваць, што слухаем.

Падобна можа выглядаць спатканне з Богам. Можам размаўляць з iм iслухаць што Ён кажа нам, або можам толькiаўтаматычна паўтараць вывучаныя на памяць словы малiтвы, за якiмiне паспявае наш розум iсэрца. У той сам час Езус заклiкае нас да малiтвы для нашага дабра. Таму варта прыняць цяжар малiтвы.

Якая найбольш трудная праблема для малiтвы? Недахоп часу. Мы маем час на ўсё, акрамя малiтвы. Тут справы маюцца таксама як iз постам, менавiта, неабхода ад чагосцiадмовiццца. Таму трэба знайсцiчас на малiтву, каб адчуць радасць спаткання з Богам.

Угэтымчасенавяртаннятаксаманеабходнаналежнымчынамвыкарыстацьласкурэкалекцый, духоўныхпрактыкаванняў, якiядапамогаюцьусвядомiцьнашгрэх. Неабходна браць удзел у разважаннях Крыжовага шляху iпакутных набажэнствах, каб у святой споведзiачысцiцца з грахоў iдухоўна ўваскрэснуць.

7.3.   Мiласцiна.

АдпачаткусвайгоiснаванняКасцёл, бяручыпрыкладзЕзуса, якi служыўбеднымi патрабуючым, заахвочваедаўчынкаўмiласэрнасцi. Хрыстус кажа, што бедных будзем мець заўсёды (пар. Ян 12, 8) iiм неабходна дапамагаць. Аднак сярод нас ёсць таксама iдухоўна бедныя.
Менавiта таму папа Францiшак заахвочвае ў Юбiлейным Годзе Божай Мiласэрнасцiда ўчынкаў мiласэрнасцiадносна цела iдушы, каб “абудзіць нашае сумленне, якое часта спіць перад абліччам драмы ўбоства, і заглыбіцца яшчэ больш у сэрца Евангелля, дзе ўбогія маюць прывілей у Божай міласэрнасці. Прапаведаванне Езуса прадстаўляе гэтыя ўчынкі міласэрнасці, каб мы маглі пазнаць, ці мы жывём як Яго вучні, ці не” (MV15). А ў Пасланнiна Вялiкiпост ён кажа, што Божая мiласэрнасць змяняе сэрца чалавека так, што ён становiцца здольным да ўчынкаў мiласэрнасцiадносна цела iдушы (пар. ПВП 2016, 3). Кніга Дзеяў Апосталаў, якая прадстаўляе гiсторыю Касцёла ў першыя гады яго iснавання, вучаць, што “больш шчасця ў даваннiнiж браннi” (Дзеі 20, 35).

Намiласцiнюнеабходнаглядзецьяшчэi ўперспектыветаго, кабдацьiншамунештазсябе, напрыклад, прысвяцiцькамусцi свойчас. Можа бацька цiмацiзанядбоўваюць сваю сям’ю, не клапоцяцца аб дзецях. Можа хворы патрабуе нашай апекiiўвагi. Таму Вялiкiпост павiнен стаць часам перамогiсябе iадкрыцця на патрэбы iншых людзей iда праяўлення міласэрнасцiадносна грэшнiкаў. Езус ненавiдзяў грэх, але любiў грэшнiкаў iбыў мiласэрны для iх. Калiмы не любiм грэшнiкаў, то так чынiм таму, што не ненавiдзiм граху, якiёсць у нас.

Пост, малiтваi мiласцiна–гэтатрыз’яднаныяпамiжсабойэлементы. Пост рыхтуе прастору на спатканне з Богам у малiтве. Малiтва адкрывае на Божую любоў iiмкнецца ёй дзялiцца. Мiласцiна паказвае, што дар з сябе становiцца духоўным зыскам. Таму неабходна паглядзець на гэтыя тры элементы, як дар Бога, бо яны дапамагаюць учынiць час Вялiкага посту часам збаўлення (пар. 2 Кар 6, 2).

8. Дарагiя браты iсёстры!

Гэтыядумкi прапануювамнапачаткуВялiкагапосту, каблепейусвядомiцьпатрэбупазнаннясамогасябеi сваейграхоўнасцi, атаксамапатрэбунавяртаня. Няхай дапамогай у гэтым працэсе стануць разважаннiтаямнiцы Крыжа, а таксама пост, малiтва iдобрыя ўчынкi. А ўсё больш распаўсюджваючаяся практыка амаральнага жыцця, падбудаваная цвярджэннем, што ўсе так чыняць, няхай не мае месца ў нашым жыццi, бо праўда застаецца праўдай нават тады, калiў яе нiхто не верыць, а лухта – лухтой, нават калiў яе ўсе вераць, – як казаў вядомы амерыканскiпрапаведнiк бiскуп Фултан Шiiн (пар. https://kazania.wordpress.com/2015/01/05/sukces-diabla), каб мы ў сваiм жыццiнiколiне кiравалiся прынцыпам маральнага рэлятывiзму, што чалавек з’яўляецца канчатковай мерай маральнасцiiтолькiён вырашае, што ёсць добра, а што зло. Замест гэтага няхай вядучай нормай нашага жыцця стане маральны закон. Таму, як заклiкае папа Францiшак, не змарнуем часу Вялiкага посту, якiспрыяе нашаму навяртанню (пар. ПВП 2016, 3).

Давяраючы ўсiх вас апецы Марыi, МацiМiласэрнасцi, на шлях прыняцця ласкiБожай мiласэрнасцiiяе сведчання ў нашым свеце, а таксма вялiкапоснага навяртання, ад усяго сэрца благасляўляю ў iмя Айца, + iСына, iСвятога Духа. Амэн.

Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч

Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi

 

Мінск, 2 лютага 2016 г.

Свята Ахвяравання Пана

 

 

Выкарыстана лiтаратура iпрынятыя скарачэннi:

 

1.      ЯнПавелII “Novo millennio ineunte” (NMI).

2.      Ян Павел II. Памяць iсамасвядомасць. Мінск “Про Хрысто», 2006 (ПС).

3.      Францiшак. АпостальскiЛiст “Misericordiaevultus” (MV).

4.      Pope Francis. The name of God is mercy. London2016 (NGM).

5.      Францiшак. Пасланне на ВялiкiПост 2016 (ПВП 2016).

6.      https://kazania.wordpress.com/2015/01/05/sukces-diabla/.

 

Прочитано 1053 раз Последнее изменение Вторник, 01 Март 2016 14:17
Super User

рэдакцыя сайта 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии