Понедельник, 26 Март 2018 19:39

Пастырскае пасланне на Вялікдзень.

«Неабходна, каб, ідучы за ўваскрослым Хрыстом, мы сваім сапраўдным хрысціянскім сведчаннем заўсёды выказвалі нашу радасць і веру ва ўваскрасенне, якое вядзе ў шчаслівую будучыню», — адзначае арцыбіскуп.

Пасха — шлях у будучыню

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі!

1. Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Гэтым пасхальным воклічам вітаю ўсіх вас у самае галоўнае свята хрысціянства — Пасху Хрыстову. Сёння мы засяроджваемся на вечна жывой і актуальнай праўдзе нашай веры аб уваскрасенні Хрыста. Нездарма св. апостал Павел вучыць, што, «калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера ваша марная» (1 Кар 15, 14). Таму ўваскрасенне Хрыста — гэта падмурак нашай веры.

Опубликовано в Навіны
Вторник, 08 Декабрь 2015 12:24

ДАВЕРЫЦЦА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ

Пастырскае пасланне арцыбiскупа Тадэвуша Кандрусевiча

на Юбiлейны Год Мiласэрнасцi

Міласэрнасць Бога на вякі (Пар. Пс 136(135), 1)

 

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагiя вернiкi!

1.​ У велічную ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, распачынаючы, ўстаноўлены Святым Айцом Францiшкам НадзвычайныЮбілейны Год Мiласэрнасцi, сардэчна вiтаю вас гэтымі словамi псальмiсты, у якiх выказаны давер да бязмежнага ў сваёй мiласэрнасцi Бога.

Тэалагiчнае абгрунтаванне Юбiлейнага Году знаходзiцца ў Святым Пiсаннi. Яшчэ ў часы Старога Запавету габрэi кожныя 50 гадоў адзначалi Юбiлейныя гады (пар. Лев 25, 8-17), падчас якіх людзям дароўвалiся даўгi, зняволеныя атрымлiвалi свабоду i г.д.

Опубликовано в Навіны

Пастырскае пасланне на Адвэнт 2015г.

 

Дарагія браты і сёстры!

 

1. Чарговы раз Божы Провід дазваляе нам распачаць новы літургічны год, які з волі Святога Айца Францішка ў Касцёле мы будзем адзначаць як Год міласэрнасці. Ён распачнецца 8 снежня 2015г. ва Ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 50-ую гадавіну завяршэння Другога Ватыканскага Сабору. Паводле пастырскай праграмы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў межах падрыхтоўкі да Юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў Марыі, наступны год прысвячаецца надзеі. Маючы на ўвазе Год міласэрнасці і Год надзеі Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выбрала наступны дэвіз на гэты час: “Надзея ў Божай міласэрнасці”.

Опубликовано в Навіны