Драўляныя святыні змянялі адна адну на працягу стагоддзяў, аднак касцёл і плябанія пры ім так і заставаліся на аддаленні ад паселішча, імем якога называлася парафія. Гэта і прадвызначыла тапонім самога касцёльнага комплексу, а пасля і размешчаных побач жылых дамоў — Плябань. На гэтым жа месцы ў 1800 г. „плябан Краснасельскі канонік Казімір Харэвіч касцёл мураваны заснаваў з закрыстыяй з правага боку”. Інтэр'ер святыні ўпрыгожыў алтар з „фігурай Пана Езуса Ўкрыжаванага”. Аднак пабудова каменнага касцёла расцягнулася ажно да 1858 г. Пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага касцёл быў зачынены. На старых каталіцкіх могілках на галоўным пагорку пахаваныя ўдзельнікі паўстання – у прыватнасці, Юльян Бакшанскі, а таксама ягоныя аднадумцы і памочнікі — Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі. У 1872г. будынак касцёла быў перабудаваны пад праваслаўную царкву.
15 жніўня 1908 года – у Красным распачалося будаўніцтва касцёла. Вуглавыя камяні былі асвечаны ксяндзом Віктарам Радзімінскім-Францкевічам, Апостальскім протанатарыусам. Сродкі на будаўніцтва знайшлі хутка. Частку сабралі пробашч кс. Лявон Вайткевіч з парафіянамі, а яшчэ большы ўнёсак зрабіў тагачасны ўладальнік маёнтка Мясата пан Казімір Тышынскі.
Касцёл будаваўся хутка. Будаўніцтва да вежы было скончана ў лістападзе 1911 г. 18 снежня касцёл быў асвечаны дэканам Віленскім кс. Антонам Чарняўскім у прысутнасці духавенства і вернікаў.
Храм быў арыентаваны для вайскоўцаў. Кожную нядзелю і святы з 8 да 9 гадзін цэлебравалася багаслужэннедля красненскага гарнізона і школьнікаў. Пасля адбывалася святая Імша для парафіян. Першым святаром парафіі стаў кс. Лявон Вайткевіч. Менавіта на яго мужныя плечы ляглі ўсе турботы і клопаты па будаўніцтву і аздабленню. Але ўсё атрымалася. Намаганнямі парафіі і святара касцёл быў даведзены да ладу, а ў 1912 годзе, зноў жа на ўрачыстасць Унебаўзяцця, ён быў кансэкраваны.
У 1921г. святыня ў Плябані вярнулася да каталіцкай супольнасці ў ранзе філіі краснасельскай парафіі. 1929г. – была створана асобная рэктаральная парафія ў в. Плябань. З дакументаў красненскага касцёла даведваемся, што ў 1936г. пастырскае служэнне выконваў кс. Пралат Караль Любянец. Асобная парафія ў Плябані праіснавала да 1939г., пасля будынак выкарыстоўваўся як складское памяшканне, затым пуставаў, прыйшоў амаль у поўнае знішчэнне (1996 г. будынак перадалі праваслаўным і цяпер ідзе яго рэканструкцыя пад праваслаўную царкву).
У 1938г. у касцёле в. Краснае дзякуючы намаганням душпастыра парафіі кс. Вацлава Драбба былі пабудаваныя сходы да святыні. Агульная колькасць ступеней – 33. Наступнікам кс. Вацлава стаў кс. Юзаф Пуцілоўскі.
З 1944г. – душпастырам парафіі стаў кс. Юзаф Марсангер, які дапамагаў вернікам в. Краснае шукаць Бога ў сваім жыцці аж да 1968г. Наступнікам кс. Юзафа стаў кс. Ян Адамовіч.
Пасля пастырскую апеку ў Красненскім касцёле выконваў кс. Эдмунд Даўгіловіч.
1994г. – кс. Пётр Пятрага.
З 2006г. душпастырам Красненскага касцёла стаў кс. Андрэй Яркавец.
У 2012г. парафія адзначала 100-гадовы юбілей кансэкрацыі святыні.
03.08.2014г. – на пастырскае служэнне ў парафіі прызначаны кс. Павел Шылак.
Крыніца:
InwentarzKraśnienskiegoRz-kat. parafialnego. Sporządzonyw1938 przezKś. ProboszczaWacławaDrabba przy przekazaniu kościoła swemu następcy Kś. Józefowi Puciłowskiemu.
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі | Краснае, у: http://www.radzima.org/be/object/2932.html.
Плябань: “Хлопцы нас заўжды палохалі. Косьці набяруць і бегаюць за намі”, у: http://www.svaboda.org/content/transcript/765142.html.
в.Плябань. Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі. ХІХ ст., у: http://emieryka.livejournal.com/110733.html.
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі | Плябань, у: http://www.radzima.org/be/object/2952.html.