
Super User
рэдакцыя сайта
Парафіяльны Фэст 15 жніўня 2016 года.
БРАТЫ І СЁСТРЫ!!! САРДЭЧНА ЗАПРАШАЮ НА ПАРАФІЯЛЬНЫ ФЭСТ 15 ЖНІЎНЯ Ў ПАНЯДЗЕЛАК.
СВЯТАЯ ІМША БУДЗЕ А :
9.00
12.00 ГАЛОЎНАЯ ІМША З ЭЎХАРЫСТЫЧНАЙ ПРАЦЭСІЯЙ.
18.00
У ГОНАР БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ БУДЗЕМ АСВЯЧАЦЬ У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ЗЁЛКІ І КВЕТКІ,
А ТАКСАМА САДАВІНУ І ГАРОДНІНУ - ПЛЁН УРАДЖАЮ ГЭТАГА ГОДА, ПРАСЛАЎЛЯЮЧЫ ЎСЕМАГУТНАГА І МІЛАСЭРНАГА БОГА ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА МАРЫІ!!!
СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ
СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ 2016
24. Чц. – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР.
19.00 – КРАСНАЕ – ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНСКАЙ.
25. Пт. – ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА
18.15 - КРЫЖОВЫ ШЛЯХ.
19.00 –КРАСНАЕ –ЛІТУРГІЯ МУКІ ПАНА.
26. Сб. –ВЯЛІКАЯ СУБОТА
17.00 - ДУБРАВЫ
20.00 – КРАСНАЕ – ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЯ – ЗА ПАРАФІЯН.
(АСВЯЧЭННЕ ВЕЛІКОДНАЙ ЕЖЫ)
27. Ндз –ВЯЛІКОДНАЯНЯДЗЕЛЯ, УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА.
6.00 – КРАСНАЕ – РЭЗУРЭКЦЫЯ
9.00 - РАЁЎКА
11.00 – КРАСНАЕ
Вялікапостныя рэкалекцыі ў нашай парафіі
Сардэчна запрашаю прыняць удзел!
Вялікапостныя Рэкалекцыі
ў нашай парафіі адбудуцца
11 - 13 сакавіка 2016 года.
_______________________
пятніца - (17.30 - крыжовы шлях)18.00
субота - 10.00 і 16.00
нядзеля - 9.00 - Дубравы,
10.30 - Крыжовы шлях
11.00 Краснае
16.00 Краснае
Пастырскае пасланне ККББ на ІІІНядзелю Вялікага Посту Нядзеля Карытас
“Шчаслівыя міласэрныя,
Бо яны міласэрнасць спазнаюць. (Мц 5,7)”
Дарагія Браты і Сёстры,
Працягваючы руку аслабленаму чалавеку, усвядамляеш важнасць пачуцця сапраўднай любові ў сваім сэрцы. Ніколі не ведаеш, што можа здарыцца с табой у жыцці і таму нельга атрымаць гарантыю, што ніколі не апынешся ў сітуацыі жабрака. Прычынай гэтага могуць стаць розныя абставіны: страта працы, жылля, здароўя… Разам з тым наступствы нашых учынкаў дзейнічаюць падобна бумерангу. Так злом вяртаецца да нас здзейснены і не выпраўлены намі грэх. І вялікім дарам ласкі і ўзнагароды знаходзіць нас учыненае велікадушным сэрцам дабро.
Вялiкi пост –час дасведчання ласкi Божай мiласэрнасцi i навяртання Пастырскае пасланне на Вялiкi пост 2016 г.
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты i сёстры!
1. Некалькiдзён таму ў Папяльцовую сераду мы распачалiВялiкiпост. На гэты раз ён мае асаблiвае значэнне, бо мы яго перажываем у Юбiлёйным Годзе Божай Мiласэрнасцi. Гэта час ласкi, падчас якога мы паклiканыя асаблiвым чынам спазнаць бязмежнасць Божай мiласэрнасцiна нашым шляху вяртання да Бога.
Хвала Хрысту!
Шаноўныя браты і сёстры! Шаноўныя парафіяне!
Сардэчна запрашаю на Святую Імшу 24 снежня а 22.00 гадзіне( у Дубравах будзе а 19.00 гадзіне).
АДВЭНТОВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ Ў НАШАЙ ПАРАФІІ
АДВЭНТОВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ
Ў НАШАЙ ПАРАФІІ
11СНЕЖНЯ ПЯТНІЦА
СВЯТАЯ ІМША А 18.00
СПОВЕДЗЬ З 17.00
12 СНЕЖНЯ СУБОТА
(ДЗЕНЬ СПОВЕДЗІ)
СВЯТАЯ ІМША А 10.00 І 16.00
СПОВЕДЗЬ З 9.00 І 15.00
13 СНЕЖНЯ НЯДЗЕЛЯ
СВЯТАЯ ІМША:
а 9.00 – ДУБРАВЫ
а 11.00 – КРАСНАЕ
а 16.00 - КРАСНАЕ
ДАВЕРЫЦЦА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
Пастырскае пасланне арцыбiскупа Тадэвуша Кандрусевiча
на Юбiлейны Год Мiласэрнасцi
Міласэрнасць Бога на вякі (Пар. Пс 136(135), 1)
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагiя вернiкi!
1. У велічную ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, распачынаючы, ўстаноўлены Святым Айцом Францiшкам НадзвычайныЮбілейны Год Мiласэрнасцi, сардэчна вiтаю вас гэтымі словамi псальмiсты, у якiх выказаны давер да бязмежнага ў сваёй мiласэрнасцi Бога.
Тэалагiчнае абгрунтаванне Юбiлейнага Году знаходзiцца ў Святым Пiсаннi. Яшчэ ў часы Старога Запавету габрэi кожныя 50 гадоў адзначалi Юбiлейныя гады (пар. Лев 25, 8-17), падчас якіх людзям дароўвалiся даўгi, зняволеныя атрымлiвалi свабоду i г.д.
АДВЭНТ – ЧАС ДУХОЎНАГА ДАСКАНАЛЕННЯ
Пастырскае пасланне на Адвэнт 2015г.
Дарагія браты і сёстры!
1. Чарговы раз Божы Провід дазваляе нам распачаць новы літургічны год, які з волі Святога Айца Францішка ў Касцёле мы будзем адзначаць як Год міласэрнасці. Ён распачнецца 8 снежня 2015г. ва Ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 50-ую гадавіну завяршэння Другога Ватыканскага Сабору. Паводле пастырскай праграмы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў межах падрыхтоўкі да Юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў Марыі, наступны год прысвячаецца надзеі. Маючы на ўвазе Год міласэрнасці і Год надзеі Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выбрала наступны дэвіз на гэты час: “Надзея ў Божай міласэрнасці”.
Молімся за нашых блізкіх памерлых
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ.
24 КАСТРЫЧНІКА А 11.00 ГАДЗІНЕ - СВЯТАЯ ІМША Ў ДУБРАВАХ І ПАСЛЯ АСВЯЧЭННЕ МОГІЛАК.
31 КАСТРЫЧНІКА А 10.00 ГАДЗІНЕ- СВЯТАЯ ІМША Ў В. КРАСНАЕ І ПАСЛЯ ПАМОЛІМСЯ
НА КАТАЛІЦКІХ МОГІЛКАХ.
7 ЛІСТАПАДА А 11.00 - АСВЯЧЭННЕ МОГІЛАК У АЛЕХНОВІЧАХ.