Super User

Super User

рэдакцыя сайта 

 

Святы Айцец Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод 1 верасня. Устанаўленне гэтага дня, з’яўляецца вынікам выдання, прысвечанай праблемам экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя энцыклікі “Laudatosì”, абнародаванай 24 мая 2015 г.

Пастырскае пасланне на распачацце

катэхетычнага году 2015/2016

 

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, катэхеты і вучні!

1.      Праз два дні распачынаеццановы навучальны год. Вучні пойдуць у школу, каб пазнаваць веды і выхоўвацца да дарослага жыцця. Аднак чалавек, як Божае стварэнне, складаецца не толькі з цела, але і душы а таму павінен клапаціцца не толькі аб сваім фізычным і інтэлектуальным развіцці, але і духоўным. Святы Ян Павел II кажа, што навука і рэлігія – гэта два крылы, на якіх чалавек уздымаецца да пазнання праўды (пар. FR, Уступ).

Воскресенье, 09 Август 2015 17:55

ЗАПРАШАЮ НА ПАРАФІЯЛЬНЫ ФЭСТ У КРАСНАЕ.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЮ НА ПАРАФІЯЛЬНЫ ФЭСТ У КРАСНАЕ.

УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.

СВЯТАЯ ІМША БУДЗЕ

А 9.00 І 11.00 ГАДЗІНЕ.

ДЗЯКУЮЧЫ І ПРАСЛАЎЛЯЮЧЫ БОГА ПРОЙДЗЕМ

ВА ЭЎХАРЫСТЫЧНАЙ ПРАЦЭСІІ.

АДБУДЗЕЦЦА БЛАГАСЛАЎЛЕННЯ КВЕТАК І ЗЁЛАК,

А ТАКСАМА САДАВІНЫ І ГАРОДНІНЫ - ПЕРШЫХ ПЛЁНАЎ ЗЯМЛІ.

 

Назва Пяцідзесятніца паходзіць ад pentecoste – пяцьдзесят. Гэта пяідзесяты дзень пасля Уваскрашэння. Гэтае свята з’яўляецца дапаўненнем Уваскрашэння. Абодвы святы маюць свой пачатак у святах, якія адносяцца да жыцця прыроды. Вялікдзень – свята вясны, Пяцідзесятніца з’яўляецца пачаткам збораў пшаніцы. Гэтыя два святы яўрэі разглядалі ў святле гісторыі збаўлення. Вялікдзень (Свята Пасхі) – успамін выхаду з Егіпта, Пяцідзесятніца – успамін атрымання на гары Сінай Божых Запаведзей. Гэтыя два святы з’яўляюцца святамі асягнення паўнаты чалавечнасці. У дзень Пяцідзесятніцы адзначаем момант станаўлення ў паўнаце чалавекам. Каб зразумець, што свята мае супольнага з працэсам асягнення паўнаты чалавечнасці, добра будзе прыглядзецца ягопачаткам (караням).

 

В деяниях Апостолов св. Лука описывает несколько событий, в которых повторяется чудо Сошествия Святого духа. Сошествие Святого Духа не является событием неповторимым, но может произойти снова, когда община собирается вокруг Иисуса Христа и молится вместе с Воскресшим Господом к Отцу. Такую сцену находим в 4 разделе Деяний Апостолов (4, 23 - 31). После своего освобождения Пётр и Иоанн прошли между первосвященниками и вернулись к своим и всё рассказали. Реакцией общины было то, что единодушно  молились Богу. Прославляли великие дела Бога, которые открылись в Иисусе Христе, заканчивая молитву просьбой: «И ныне, Господи, воззри на угрозы их и дай рабам Твоим со всею смелостью говорить слово Твое, тогда как Ты простираешь руку Твою на исцеления и на соделание знамений и чудес именем Святого Сына Твоего Иисуса» (4, 29 - 30). Среди гонений община молилась прежде всего о parresia, о свободу говорить то, что предлагает Святой ДУХ. Верить в Святого Духа означает отважно проповедовать слова, походящие от Бога. Знаком Святого Духа является то, что совершаются исцеления, знаки и чудеса.

Суббота, 09 Май 2015 12:22

Унебаўшэсце. (Пс 68, 19).

Калі Езус узышоў на неба, занёс да Айца сваю чалавечую натуру. Разам з ёй узяў таксама і нас, нашу вітальнасць і сэксуальнасць, нашы страхі, нашу  тугу, нашы патрэбы і схільнасці, нашы сілы і слабасці. Літургія гэтую таямніцу выражае у вершы псальма, які спяваецца падчас Урачыстасці Унебаўшэсця як верш паміж спевам Аллелюя: “Ты ўзышоў на вышыню, запалоніў палон, прыняў дары дзеля людзей, каб і адступнікі жыць маглі ў Госпада Бога”. (ascendescaptivamduxitcaptivitatem) (Пс 68, 19). Цяжка перакласці гэты верш. Св. Геранім інтэрпрэтаваў гэта так, што Хрыстос узыходзячы на неба ўзяў з сабой зняволеных. А можа словы св. Гераніма трэба тлумачыць наступным чынам, што хрыстос няволю ўзяў у няволю, гэта значыць,  што нарэшце знішчыў нашу няволю? У кожным разе літургія разумее гэтыя таямнічыя словы як апісанне Унебаўшэсця Езуса Хрыста.

У шостым велікодным тыдні святкуем Унебашэсце Езуса Хрыста. Усе евангелічныя фрагменты гэтага тыдня ўзяты з развітальнай мовы Езуса. Езус суцяшае сваіх вучняў кажучы, што калі пойдзе на смерць, ці таксама – як гэта разумее літургія – калі ўзыдзе на неба, не аставіць іх саміх. “Не астаўлю вас сіротамі: Прыду да вас”. (Ян 14, 18). Хоць Езус і адыходзіць цяпер да айца, не аставіць нас саміх. Не ёсць з намі так як быў з вучнямі, калі Яго можна было бачыць, дакрануцца, пачуць. Прысутнічае сярод нас, але іншым чынам. Патрэбны вочы веры, каб распазнаць Яго прысутнасць. “Яшчэ трошкі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне; а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыцьмеце.  У той дзень спазнаеце вы, што Я ў Айцы Маім, і вы ўва Мне, і Я ў вас”. (Ян 14, 19 - 20). Свет з’яўляецца сляпым, каб убачыць Уваскрослага. Веруючы,  аднак, бачыць Езуса. Пазнае Яго па тым, што жыве. Гэта для мяне важны крытэрый дасвядчэння Бога. Там, дзе жыву і дзе жыццё расквітае ўва мне бачу Уваскрослага і дасвядчаю Бога. У нашым жыцці, якое паднімаецца з акастнесласці, якое разквітае на пустыні, пазнаём Уваскрослага.

Суббота, 02 Май 2015 18:22

Маёвае набажэнства

·        З 1 мая распачалі Набажэнства Маёвае, праз штодзённую малітву да Маці Божай будзем выпрошаваць ласкі для нашых сем’яў, заахвочваем да малітвы пры крыжах і каплічках, якія патрэбна належным чынам падрыхтаваць.

Тое, што Езус з’явіўся на беразе Галілейскага мора з’яўляецца падзеяй Уваскрасення сярод нашай штодзённасці. Ёсць там сем вучняў. Сем – гэта лічба перамянення. Азначае заўсёды: тое, што зямное лучыцца з там, што нябеснае, неба і зямля  дакранаюцца. Здаецца аднак, што гэтыя сем вучняў сустрліся выпадкова. Дзякуючы сустрэчы з Уваскрослым стануцца святой супольнасцю, супольнасцю таямнічым цэнтрам якой ёсць сам Езус. 

«В тот же первый день недели вечером, когда двери [дома], где собирались ученики Его, были заперты из опасения от Иудеев, пришел Иисус, и стал посреди, и говорит им: «мир вам!»(Ин 20, 19).Воскресший проходит сквозь запертые двери, страх учеников не может его сдержать. Входит к ним через запертые двери и желает им мира. Это является красивым образом воскресения.Как же часто затворяем наши двери перед инными. Укрываемся под панцирем страха. Воскресение означает, что никакой замок и никакой засов не сдержат Воскресшего, чтобы проникнуть в наше сердце. И никакая христианская община, которая сторонится других, не может помешать Воскресшему в том, чтобы Он вошёл в её середину и преобразил её изнутри.