Вторник, 01 Март 2016 13:52

Пастырскае пасланне ККББ на ІІІНядзелю Вялікага Посту Нядзеля Карытас

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

“Шчаслівыя міласэрныя,

Бо яны міласэрнасць спазнаюць. (Мц 5,7)”

 

Дарагія Браты і Сёстры,

Працягваючы руку аслабленаму чалавеку, усвядамляеш важнасць пачуцця сапраўднай любові ў сваім сэрцы. Ніколі не ведаеш, што можа здарыцца с табой у жыцці і таму нельга атрымаць гарантыю, што ніколі не апынешся ў сітуацыі жабрака. Прычынай гэтага могуць стаць розныя абставіны: страта працы, жылля, здароўя… Разам з тым наступствы нашых учынкаў дзейнічаюць падобна бумерангу. Так злом вяртаецца да нас здзейснены і не выпраўлены намі грэх. І вялікім дарам ласкі і ўзнагароды знаходзіць нас учыненае велікадушным сэрцам дабро.

Гэтая велікадушнасць чэрпае сваю моц з дару міласэрнасці, якая дазваляе нам мець адчыненыя вочы і далоні на патрэбыдругога чалавека, але галоўным чынам становіцца шляхам, які вядзе нас да паяднаннязБогам. Ад кожнага з нас залежыць,дарагія браты і сёстры, на колькімы дазволім, каб гэты дар у нас дзейнічаў, рэалізуючы ў нашым жыцці словы Хрыста: “Будзьце міласэрныя, як Айцец ваш Міласэрны” (Лк 6,36).

Сёння,ў трэцюю нядзелю Вялікага Посту традыцыйна ў Каталіцкім Касцёле на Беларусі мы адзначаемдзень Карытас. Вось ужо амаль 25 год Каталіцкі Касцёл уБеларусі праз дзейнасць гэтайдабрачыннайарганізацыі нясе дапамогу патрабуючым людзям. Сённяўжо складанападлічыць, колькідзесяткаўтысяч чалавек за гэты час атрымала дапамогу, знаходзячыся ў розных патрэбах і складаных жыццёвых сітуацыях. Пачынаючы ад дапамогі звычайнай вопраткай і  прадуктамі харчавання, пошуку месцаў пражывання для анкалагічна хворых дзяцей і іх бацькоў пад час тэрапіі, апекі над самотнымі старыйшымі людзьмі і стварэння ў дзіцячых садках групаў для дзейцей інвалідаў, да будовы вёскі сталага прабывання дзяцей якія ад нараджэння абмежаваныя у фізычным і псіхічным развіцці, і шмат, шмат іншых спраў, якія здзяйсняюцца ў межах дзейнасці Карытас. Гэта заданне, якое належыць да самой істоты каталіцкага Касцёла, але належнае выкананне яго нельга здзейсніць толькі з пачуцця абавязку, без глыбокай веры і заангажаванасці вялікадушнага сэрца.

Папа Францішак асабліва моцна падкрэслівае вялікую лучнасць веры і ўчынкаў міласэрнасці. Для Папы з Аргентыны міласэрнасць перш за ўсё гэта пастаянны клопат пра Божыя стварэнні. Абвяшчаючы сёлета Юбілейны Год Міласэрнасці, ён называе Міласэрнасць пяшчотным дотыкам Бога. Здзяйсняючы ўчынкі міласэрнасці кожны з нас можа стацца валанцёрам у распаўсюджванні міласэрнага Божага дотыку, які нясе суцяшэнне і дазваляе чалавеку на сабе адчуць абдымкі любячага Айца. Зваротным эфектам гэтых учынкаў, або тым бумерангам, пра які было ўзгадана на пачатку, з’яўляюцца сапраўдная радасць і супакой, а таксама цеплыня і адкрытасць у дачыненні да другога чалавека. Праз гэта мы становімся ўсё больш выразнымі Хрыстовымі вучнямі, дэфіцыт якіх у нашым грамадстве, адчуваецца яшчэ вельмі моцна.

“Адчыняючы старонкі Святого  Пісання заўважаем, што словам-ключом да накіравання  Божай дзейнасці да чалавека з’яўляецца міласэрнасць. Бог не абмяжоўваеццада пацвярджэння сваёй любові, але чыніць яе бачнай і датыкальнай. Любоў не можа быцьабстрактнай фразай, як гэта можна часта заўважыць у сённяшнім свеце, яно знатуры з’ўляецца канкрэтным жыццёмунашых інтэнцыях, учынках, спосабах паводзін, якія здзяйсняему штодзённым жыцці.” (пар. „Misericordiae vultus”, 9)

Няхай нам, дарагія браты і сёстры,заўсёды спадарожнічае памяць пра тое, што мы пакліканыя да  міласэрнацсі ўканркэтных справах. Мы-гэта значыць увесь Каталіцкі Касцёл. Месца кожнага з нас–у першым шэрагу там, дзе павінны дзейнічаць вера, надзея і любоў. Гэтае месца вельмі часта знаходзіцца побач з патрабуючым чалавекам.

Карытас сваёй дзейнасцю рэалізуе важную галіну паклікання супольнасці Каталіцкага Касцёла - адчыняе далонь пасільнай дапамогі тым, хто ў гэтым мае патрэбу. А гэта магчыма таму, што вы маеце неабыякавае сэрца, здольнае адгукнуцца на людзкую бяду, нягледзячы на асабістыя клопаты. Дзякуй Богу за вас і кожнаму за вас,дарагія браты і сёстры,ад імя тых, каму дзякуючы вашай дапамозе жыццё перастае быць непасільнай ношай і нясцерпнай пакутай. Міласэрны Бог няхай вам адудзячыць!

У інтэнцыі дабрачыннай Місіі Карытас просім Нябеснага Айца словамі наступнай малітвы:

Міласэрны Божа, Табе давяраем Каталіцкую Місію Карытас
у Беларусі і ва ўсім свеце. Пакорліва просім Цябе дапамагай тым, хто прысвячае сябе службе бедным, хворым і церпячым ад голаду і нястачы.

Навучы таксама і нас быць уважлівымі на патрэбы бліжніх, будзь з намі там, куды нас пасылаеш. Асвячай наш розум, каб мы знаходзілі рашэнні ў складаных сітуацыях, а калі гэта будзе немагчыма, дапамагай нам больш давяраць Табе.Дай нам ласку бескарыслівай і міласэрнай службы, барані ад роспачы і сумневу. Няхай Твая ласка дапамагае нам узрастаць у любові да Бога і людзей, каб мы маглі цешыцца адвечным шчасцем і радасцю
 ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

На дарозе служэння бліжнім ў міласэрнай любові няхай вас благаславіць Бог Усемагутны: Айцец, + і Сын, і Дух Святы. Амэн.

 

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Мінск, 24.02.2016г

 

 

Прочитано 1127 раз
Super User

рэдакцыя сайта 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии