Вторник, 17 Февраль 2015 17:59
ВЯЛІКІ ПОСТ – ЧАС ДУХОЎНАЙ ФАРМАЦЫІ СЭРЦА
Пастырскае Пасланне на Вялікі пост 2015
“Кайцеся і верце ў Евангелле” (Мк 1, 15)
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. Гэтыя словы прамаўляў святар у папяльцовую сераду, калі пасыпаў нашы галовы попелам на распачацце Вялікага посту. Гэтыя словы – гэта не што іншае, як заўсёды актуальны заклік Езуса да навяртання, які паўтарыла Марыя ў Фаціме ў 1917 г., бо кожны чалавек грэшны і кожны падуздзеяны спакусам злога духа.
Евангелле першай нядзелі Вялікага посту распавядае нам аб выпрабаванні Хрыста на пустыні. Калі ж злы дух адважыўся спакушаць самога Сына Божага, то няма нічога дзіўнага ў тым, што ён спакушае і чалавека, і таму яму патрэбна навяртанне.
Опубликовано в
Навіны