Super User

Super User

рэдакцыя сайта 

Суббота, 29 Декабрь 2018 19:48

ВІНШУЮ СА СВЯТАМ СВЯТОЙ СЯМ'І

ВІНШУЮ УДЗЕЛЬНІКАЎ РОЗНЫХ СЯМЕЙНЫХ РУХАЎ З ПАТРАНАЛЬНЫМ СВЯТАМ!

У ГЭТУЮ НЯДЗЕЛЮ 30 СНЕЖНЯ БУДЗЕМ МАЛІЦЦА ЗА ЎСЕ НАШЫЯ СЕМ'І. 

Суббота, 13 Октябрь 2018 17:48

Памолімся за памерлых

Будзем маліцца за памерлых:

Краснае – 27 КАСТРЫЧНІКА а 10.00

Дубравы– 3 ЛІСТАПАДА а 12.00

Раёўка– 2 ЛІСТАПАДА а 12.00

 Алехновічы – 7 ЛІСТАПАДА а 12.00

Крыніца, Выверы– 4 ЛІСТАПАДА а 13.00

 

 

Четверг, 09 Август 2018 19:25

запрашаем на парафіяльны фэст!

ШАНОЎНЫЯ БРАТЫ І СЁСТРЫ!

ЗАПРАШАЮ НА ПАРАФІЯЛЬНЫ ФЭСТ

УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ У В. КРАСНАЕ МАЛАДЗЕЧАНСКАГА ДЗЕКАНАТА!

15 ЖНІЎНЯ СВЯТАЯ ІМША БУДЗЕ:

9.00

12.00 - УРАЧЫСТАЯ СВ. ІМША.

18.00

ПАДЗЯКУЕМ ЗА УРАДЖАЙ ГЭТАГА ГОДА. БУДЗЕМ АСВЯЧАЦЬ ЗЕЛЯНІНУ І ГАРОДНІНУ, УСЁ, ШТО ВЫРАСЛА НА ВАШЫХ АГАРОДАХ.

Четверг, 09 Август 2018 19:18

запрашаем на арганны канцэрт

ПАРАФІЯ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ Ў В. КРАСНАЕ

ЗАПРАШАЕ НА АРГАННЫ КАНЦЭРТ

12 ЖНІЎНЯ ПАСЛЯ СВ. ІМШЫ А 11.00 ГАДЗІНЕ.

ПРАГУЧАЦЬ УТВОРЫ ПРЫСВЕЧАНЫЯ ПАННЕ МАРЫІ.

Понедельник, 26 Март 2018 19:39

Пастырскае пасланне на Вялікдзень.

«Неабходна, каб, ідучы за ўваскрослым Хрыстом, мы сваім сапраўдным хрысціянскім сведчаннем заўсёды выказвалі нашу радасць і веру ва ўваскрасенне, якое вядзе ў шчаслівую будучыню», — адзначае арцыбіскуп.

Пасха — шлях у будучыню

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі!

1. Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Гэтым пасхальным воклічам вітаю ўсіх вас у самае галоўнае свята хрысціянства — Пасху Хрыстову. Сёння мы засяроджваемся на вечна жывой і актуальнай праўдзе нашай веры аб уваскрасенні Хрыста. Нездарма св. апостал Павел вучыць, што, «калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера ваша марная» (1 Кар 15, 14). Таму ўваскрасенне Хрыста — гэта падмурак нашай веры.

Понедельник, 26 Март 2018 19:23

ВЯЛІКДЗЕНЬ

ШАНОЎНЫЯ БРАТЫ І СЁСТРЫ САРДЭЧНА ЗАПРАШАЮ 

НА СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ

 

29. Чц. ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР.

19.00 – ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНСКАЙ.

 

30. Пт. ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА

          18.20 – КРЫЖОВЫ ШЛЯХ.

19.00 – ЛІТУРГІЯ МУКІ ПАНА.

ЗАПРАШАЮ НА СВЯТЫ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ!!!

24 СНЕЖНЯ - 4 НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТА: 

РАЁЎКА - 9.00, КРАСНАЕ - 11.00

ДУБРАВЫ -19.00 ВІГІЛІЯ, КРАСНАЕ - 22.00 ПАСТЭРКА.

25 СНЕЖНЯ - БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ:

11.00 - КРАСНАЕ ІМША Ў ДЗЕНЬ

13.00 - РАЁЎКА,

16.00 - КРАСНАЕ.

ШАНОЎНЫЯ БРАТЫ І СЁСТРЫ ЗАПРАШАЮ 31 СНЕЖНЯ ВА УРАЧЫСТАСЦЬ 

СВЯТОЙ СЯМ'І НА СВЯТУЮ ІМШУ А 11.00 ГАДЗІНЕ.

ЗАПРАШАЮ СЕМ'І.

АДБУДЗЕЦЦА АБРАД АДНАЎЛЕННЯ ШЛЮБНАЙ ПРЫСЯГІ.

Четверг, 19 Октябрь 2017 07:02

малітва за памерлых

ШАНОЎНЫЯ БРАТЫ І СЁСТРЫ ЗАПРАШАЮ ПАМАЛІЦЦА ЗА НАШЫХ ПАМЕРЛЫХ.
Малітва за памерлых: 
ДУБРАВЫ – 21 КАСТРЫЧНІКА СВ. ІМША А 12.00
КРАСНАЕ – 28 КАСТРЫЧНІКА  СВ. ІМША А 10.00
АЛЕХНОВІЧЫ – 4 ЛІСТАПАДА СВ. ІМША А 12.00
КРЫНІЦА, ВЫВЕРЫ, КАШЭЎНІКІ 5 ЛІСТАПАДА а 13.00
 
Понедельник, 31 Июль 2017 17:37

запрашаем на арганны канцэрт

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае з нагоды 105-годдзя асвячэння нашага касцёла

запрашае на арганны канцэрт у нядзелю 13 жніўня пасля Св. Імшы а 11.00 гадзіне. Прагучаць класычныя ўтворы, але і не толькі. Выканаўцы - Дзмітры Лотаў(Масква) і Віктар Кісцень(Мінск). Сардэчна запрашаем усіх жадаючых.

 

15 жніўня – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.

Запрашаем усіх жадаючых на фэст. У гэтым годзе спаўняецца 105 год асвячэння нашага касцёла.

 

СВЯТАЯ ІМША:

9.00 -КС. ПЁТР ПЕТРАГА – 25 ГОД СВЯТАРСТВА.

11.00 – ВЫСТУПЛЕННЕ ХРЫСЦІЯНСКАГА ГУРТА “LAUDANS

12.00 – УРАЧЫСТАЯ СВ . ІМША. ЭЎХАРЫСТЫЧНАЯ ПРАЦЭСІЯ.

18.00 – СВ. ІМША.