Вторник, 16 Декабрь 2014 16:08

Літанія на Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон,

Кiрые, элейсон,

Хрыстэ, пачуй нас,

Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, – змiлуйся над намi.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,

Духу Святы, Божа,

Святая Тройца, Адзiны Божа, – змiлуйся над намi.

 

О Марыя, якая са святым смуткам прагнула паяднацца з Тваім Сынам, – малiся за нас.

О Марыя, пры благаслаўлёнай смерці якой прысутнічалі святыя анёлы,

О Марыя, якую ў момант смерці наведаў умілаваны Сын Твой,

О Марыя, якая найчысцейшую душу сваю аддала ў рукі свайго Створцы,

О Марыя, дзявочае цела якой заўсёды было святыняю Божаю,

О Марыя, святое цела якой было пахавана пад радасны спеў Анёлаў,

О Марыя, святое цела якой не было аддана на знішчэнне,

О Марыя, узятая з душою і целам у неба,

– маліся за нас.

Ад празмернай прывязанасці да стварэння,

– выбаў нас праз Тваё заступніцтва.

Ад празмернага смутку па страце нашых сяброў,

Ад усялякіх хваробаў і пакутаў душы і цела,

Ад смерці ў граху,

Праз благаслаўлёную смерць Тваю,

Праз радаснае ўваскрашэнне Тваё,

Праз хвалебнае Тваё прыйсце ў неба,

Праз укаранаванне Тваё,

Праз невымоўныя радасці Твае і хвалу,

– выбаў нас праз Тваё заступніцтва.

 

Мы грэшныя, – просім Цябе, выслухай нас.

Каб нас ва ўсіх нашых засмучэннях суцяшаць і падтрымліваць мела ласку,

Каб нас ад подступаў злых духаў ахоўваць мела ласку,

Каб нам добрую смерць выпрасіць мела ласку,

Каб нам у хвіліну смерці прабачэнне ўсіх грахоў нашых выпрасіць мела ласку, – просім Цябе, выслухай нас.

 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, –

даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.

 

Молімся.

Божа, Ты глянуў на пакору Найсвяцейшай Панны Марыі і ўзвялічыў Яе да годнасці Маці Твайго Адзінага Сына, а ў сённяшні дзень увянчаў Яе найвышэйшаю хвалою. Учыні, каб мы, збаўленыя праз смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста, праз Яго просьбы маглі ўвайсці ў хвалу вечную. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

 

Прочитано 1262 раз Последнее изменение Вторник, 16 Декабрь 2014 20:37
Super User

рэдакцыя сайта 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии