Суббота, 20 Декабрь 2014 19:39

Бацькі і дзеці

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

 Браты і сёстры.

 

Святы Божага нараджэння, новы год – святы сямейныя, калі сем'я збіраецца разам за адным сталом.І сёння, хацелася б паразважаць таксама пра сям'ю, а дакладней пра ўзаемаадносіны дарослых дзяцей і старых бацькоў.

Адносіны бацькоў і дзяцей не заўсёды становяцца лепшымі, калі і бацькам і дзецям прыбывае гадоў. Адны дзеці ўжо стварылі свае сем'і і самі знаходзяцца на палове сваёй жыцццёвай дарогі. Больш клапоцяцца пра свае сем'і і кантакты з бацькамі становяцца больш рэдкімі. Бацькі чакаюць моманту, калі дзеці прывязуць ім унукаў, каб маглі імі заняцца, але нажаль адбываецца гэта вельмі рэдка.

Іншыя, увогуле, разарвалі усе адносіны са сваімі бацькамі. Быў сведкам  бездапаможнасці  бацькоў, якім дзеці забараняюць усялякіх кантактаў з унукамі. Па сапраўднаму, гэта балюча. Бацькі хацелі б ведаць, што зрабілі не так, але дзеці не даюць ім ніякіх шансаў. Бацькі могуць жыць толькі надзеяй і маліцца, што калісці іх дзеці перамогуць свой эгаізм. А калі не, то адарвуцца ад сваіх каранёў.

Чацвёртая запаведзь кажа: «Шануй бацьку і маці сваю».Шмат людзей адчувае, што гэтая запаведзь перавышае іх сілы. Не бачаць яны іншага выхада з сытуацыі, як толькі абмежаваць свае кантакты з бацькамі, бо толькі тады яны могуць захаваць свае каштоўнасці і не адчуваць абмежаванняў і прэсінгу з боку сваіх бацькоў.

Старыя бацькі яшчэ адчуваюць, што павінны ўсяму надаваць тон і ўсё ацэніваць: што добрае, а што не, што ўласцівае, а што не.Але нават у сытуацыі, калі мяне бацькі па-сапраўднаму зранілі, то гэтая запаведзь мае аздараўляючы ўплыў таксама і на мяне. Можна паглядзець на гэта пазытыўна: «шаную маё паходжанне». Калі пагарджаю сваімі бацькамі, пагарджаю часткай самога сябе. Пагарджаю сваёй гісторвяй. Шанаваць - не азначае згаджацца з усім, што зрабілі мае бацькі. Але прыймаю той факт, што яны далі ў свой час усё, што маглі. Можа гэта было не дастатковым, але цяпер я сам адказны за маё жыццё.

Шмат людзей наведвае сваіх бацькоў, але не знаходзяць з імі агульнай мовы. Адчуваюць, што жывуць у іншым свеце. Абодва бакі церпяць з-за гэтага. Іншыя, з чаргі, адчуваюць страх, што калі доўга будуць час са сваімі бацькамі, то зноў стануцца малымі дзецьмі. Таму стараюцца звесці свае кантакты з бацькамі да мінімума. Нарэшце, пачынаюць чакаць ад сваіх бацькоў, што яны зменяцца. Але яны не зменяцца.  Гэта маім заданнем з'яўляееца стварыць  унутраную дыстанцыю і не дазволіць над сабой узяць верх. Калі навучуся не рэагіраваць на занадта цікавыя пытанні бацькоў, або на пробы ўзяць верх нада мной, то гэтыя папыткі самі па сабе знікнуць.

Як збудаваць добрыя адносіны паміж дарослымі дзецьмі і старымі бацькамі?Па-першае вельмі важна, каб дзеці змаглі прыняць сваіх бацькоў такімі, якімі яны ёсць. Трэба развітацца з надзеяй, што бацькі зменяцца. Адна шасцідзесяцігадовая  жанчына расказывала пра праблемы са сваёй старой маці. Была пераканана, што яна гатова да збудавання новых адносін са сваёй маці. Што цяпер усё будзе інакш. Узяла адпачынак. І яны разам паехалі адпачываць. Але адпачынак аказаўся не ўданы. Яна жыла надзеяй, што пачуе ад сваёй маці словы: «Ты мая любімая дочка. Разумееш мяне. Клапоцішся пра мяне».  Сказаў ёй, што, можа, вы ніколі не пачуеце такіх слоў ад сваёй маці. Павінны развітацца з ілюзіяй. Павінны вы самі да сябе адносіцца па мацярынску, заместа таго, каб гэтага чакаць ад сваёй маці.

Будучы дарослымі людзьмі, чакаем, што нашы бацькі будуць на і ганарыцца. Адчуаем сябе пакрыўджанымі, калі бацькі па просту займаюцца сваімі справамі. У такой сітуацыі важна ёсць дазволіць ім гэта рабіць. Часта прыходзіцца даваць такую параду: «Калі прыязджаеце да сваіх бацькоў, пастарайцеся ўявіць сабе, што ідзеце ў тэатр. Назіраеце прадстаўленне, але не ўдзельнічаеце ў ім. Тады не будзеце раздражняцца. Прыміце сваіх бацькоў такімі, якімі ёсць. Але таксама, самі не пазваляйце навязаць вам якую-небудзь роль. Аставайцеся сабой». Гэта не з'яўляецца  выказам не пашанавання сваіх бацькоў. Бацькам можна сябе так паводзіць. Не ацэніваю сваіх бацькоў, толькі назіраю, не пазваляючы, каб гэта аказала на мяне ўплыў.

Канешне, бацькі павінны навучыцца стрыманасці ў выказванні сваіх суджэнняў і характарыстак.Не без цяжкасці прыходзіцца ім аддаваць руль кіравання ў іншыя рукі і дазволіць дзецям пайсці сваёй дарогай, нават калі яна выглядае зусім інакш, чыым бацькі сабе ўяўлялі. Старыя бацькі не павінны прасіць прабачэння за памылкі, якія зрабілі ў працэсе выхавання, але таксама не павінны лічыць сябе безпамылковымі. Зрабілі ўсё, што было ў іх сілах. Далі ўсё, што маглі даць. Магчыма, што дзеці часам адчуваюць сябе пакрыўджанымі ў тым, што гэта было не дастатковым. Але цяпер дзеці самі нясуць адказнасць за сваё жыццё, за тое як выкарасталі, тое што далі бацькі. Старыя бацькі павінны верыць, што далі дзецям дастаткова шмат, каб дапамагло гэта ў фармаванні іх жыцця. Менавіта тады іх сустрэчы будуць праходзіць пад знакам даверу і супакою, а не павучання і папрокаў.

Хачу пажадаць і Вам і сабе, каб мы стараліся прымаць сваіх бацькоў такімі, якімі яны ёсць, знаходзілі агульную з імі мову і як часцей іх наведвалі.

Сардэчна віншую Вас са святамі Божага Нараджэння. Радасці і супакою. Няхай гэтыя святы будуць па-сямейнаму цёплымі.

Прочитано 5654 раз Последнее изменение Суббота, 20 Декабрь 2014 19:48
Super User

рэдакцыя сайта 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии