Понедельник, 18 Май 2015 17:04

Дзень пяцідзесяты. Святы Дух і спаўненне чалавека.

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

 

Назва Пяцідзесятніца паходзіць ад pentecoste – пяцьдзесят. Гэта пяідзесяты дзень пасля Уваскрашэння. Гэтае свята з’яўляецца дапаўненнем Уваскрашэння. Абодвы святы маюць свой пачатак у святах, якія адносяцца да жыцця прыроды. Вялікдзень – свята вясны, Пяцідзесятніца з’яўляецца пачаткам збораў пшаніцы. Гэтыя два святы яўрэі разглядалі ў святле гісторыі збаўлення. Вялікдзень (Свята Пасхі) – успамін выхаду з Егіпта, Пяцідзесятніца – успамін атрымання на гары Сінай Божых Запаведзей. Гэтыя два святы з’яўляюцца святамі асягнення паўнаты чалавечнасці. У дзень Пяцідзесятніцы адзначаем момант станаўлення ў паўнаце чалавекам. Каб зразумець, што свята мае супольнага з працэсам асягнення паўнаты чалавечнасці, добра будзе прыглядзецца ягопачаткам (караням).

Маем лічбу пяцьдзесят. Ва ўзросце пяцідзесяці гадоў чалавек стае на парогу старасці. У Рыме пяцідзесяцілетняга чалавека звальнялі з вайсковай службы. Св. Аўгустын разглядае гэту лічбу сімвалічна: “Пяцідзесяты дзень аднак мае яшчэ іншае, таямнічае значэнне. Сем разоў па сем дае сорак дзевяць, а калі вернемся на пачатак і дададзём восьмы дзень, які адначасова і першы, то і атрымаем  пяцьдзесят. Гэтыя пяцьдзесят дзён пасля Уваскрашэння Пана не выражаюць ужо цяжару і змучання, але з’яўляюцца вобразам адпачынку і радасці”. Пяцьдзесят – вобраз адпачынку і радасці. Папа Рыгор Вялікі сцвярджае,што чалавек у пяцьдзесят гадоў набіраецца мудрасці, становіцца чалавекам духоўным. Святы Айцец  тут адносіцца да наказа Майсея, што левіты, калі спаўнялася ім 25 гадоў, мелі абавязак службы Панскай у намёцеспаткання. З наступленнем 50 гадоў служба заканчывалася.  Левіты станавіліся стражнікамі святога посуда. Для Рыгора Вялікага ёсць гэта вобраз задання весці іншых, якое св. Бенедыкт мог выканаць пасля, як споўнілася пяцьдзесят. Да тлумачэння Рыгора Вялікага адносіцца Джон Таўлер. Паводле яго, калі чалавек даходзіць да паловы свайго жыцця, г.зн. калі спаўняеца сорак гадоў, трапляе ў духоўны крызыс. Дагэтуль божы вобраз быў прыслонены рознымі праекцыямі. Паміж сарака і пяцідзесяці гадамі Святы Дух перамяняе адносіны чалавека да Бога і робіць яго здольным, каб Бога зразумеў і адчуў. Калі спаўняецца пяцьдзесят становімся нарэшце людзьмі духоўнымі – крыніцай благаслаўлення для іншых, здольнымі весці іншых да мудрасці і адчування Бога.

У Ізраілі пяцьдзесят азначала юбілейны год. “Увесь гэты год пяцідзесяты будзе для вас юбілейным, не будзеце сеяць, не будзеце жаць таго, што вырасце, не будзеце збіраць вінаград, бо гэта будзе для вас юбілей, будзе для вас святое”. (Лев 25, 11 - 12). Адначасова прабачаліся ўсе даўгі, а  няольнікаў адпускалі. Гэта прыгожы вобраз асягненя паўнаты чалавечнасці. Год пяцідзесяты павінен стаць годам задумы, годам адпачынку, падчас якога чалавек затрымліваецца і задумываецца над тым, што  было дагэтуль не так, што не згаджалася з яго уласнай істотай і Божай воляй. Павінен прабачыць усе даўгі – г.зн. законсчыць усе споры з іншымі, выпрастаць свае адносіны, а таксама паяднацца з сабой і са сваім жыццём. Павінен таксама вярнуць вольнасць нявольнікам. Павінен вызваліць тое, што дагэтуль у сабе лічыў за невольніка, так, каб усё гэта магло па-сапраўднаму жыць. Сам ужо не павінен жыць як невольнік, хто сваю вартасць важыць толькі сваімі асягненнямі, а павінен жыць, як вольны сын, як вольная дачка.     

Свята Спаслання Свтога Духа напамінае нам пра сэнс, які несвядома ў ім прысутнічае. Калі Святы Дух зыходзіць на нас, тады павінна споўніцца лічба пяцьдзесят – мы таксама павінны дакапацца да нашай праўдзівай істоты, да спакою і радасці, павінны стаць стражнікамі святога посуду, г.зн. ісці разам з іншымі і весці іх. Пяцьдзесят дней паміж вялікднём і Пяцідзесятінцы павінны нас навучыць да паўнаты чалавечнасці. Евангелле і апавяданні пра ўваскрашэнне, апавяданне пра Унебаўшэсце і спасланне Святога Духа апісываюць шлях станаўлення чалавека, шлях паўстання з магілы, ад уваскрашэння сярод нашай штодзённасці, ад зыходу да нашай уласнай чалавечнасці аж да неба, якое ёсць у нас. Гэта дарога, якая вядзе ад Езуса, які нам сапутнічае ў дарозе да ўнутранага Настаўніка, які прамаўляе ў нас. Наша спаўненні – гэта працэс, які доўжыцца ад моманта чакання Святога Духа да Спаслання Святога Духа ў дзень Пяцідзесятніцы. Калі прыходзіць Дух, тады вяртаемся да сябе, абуджаюцца нашыя здольнасці і магчымасці, усё ў нас зменяецца. Пупырышка аткрываецца і расквітае кветка нашага жыцця. Спасланне Святога Духа – гэта свята жыцця. Калі ўваходзіць у нас Святы Дух, становімся новым стварэннем, адкрываем нашу ўласную крыніцу, вобраз, які з’яўляецца вобразам задуманным самім Богам.

Свята Спаслання Святога Духа закранае станаўлення не толькі паасобных людзей, але таксама і станаўлення і ўзроста ўсяго Касцёла. Гэта свята нараджэння Касцёла. Калі Святы Дух зыходзіць на людзей, то яднае людзей, робіць магчымым стварэння супольнасці, якая з’яўляецца адкрытай на тых, хто цікавіцца і шукае. Паўстае супольнасць, якая выходзіць паза свае вузкія граніцы і становіцца пачынам для ўсяго света. Станаўленне чалавека адбываецца толькі тады, калі ён уключаецца ў супольнасць і разам з ёй выконвае заданне, якое нам уіс даў Бог: заданне рабіць гэты свет больш людзкім, фармавання яго згодна з божай воляй і каб Святы дух аставіў наім свій отціск. Касцёл – гэта супольнасць сведчаць пра Уваскрослага  Езуса. Таму там, дзе людзі не маюць надзеі, дзе цемра смерці здавалася б перамагае над жыццём, Касцёл павінен сведчыць пра мерамогк жыцця да смерцю, любові над ненавісцю, пра магчымасць уваскрэснуць сярод смерці.

 

Прочитано 1462 раз
Super User

рэдакцыя сайта 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии