Літургія разумее Унебаўшэсце Езуса такім чынам: Хрыстос забірае з сабой людзей закрытых саміх у сабе, або зняволеных путамі шатана. Тут на зямлі вельмі часта адчуваем сябе быццам у вязніцы – праз нашы страхі, ці праз наш смутак. З’яўляемся вязнямі саміх сябе, запутаныя ў мешаніне нашых эмоцый, патрэб і схільнасцяў, у нашае пачуццё віны.
З’яўляемся ўцягнутымі ў неясныя сувязі, у інтрыгі, у адгрыванне ролі. З’яўляемся закрытымі ў сабе, у нашай гардыні, якая не пазваляе нам стаць у святле праўды. Прывязаны мы да нашага цела, якое вельмічаста моцна нас трымае. У сваім Унебаўэсці Езус паклаў на нас сваю руку і зняволіў нас сваёй любоўю.такім чынам перамяніў нашу вязніцу. У сваёй любові забраў нас з сабой на неба. Карл Ранер выражае гэта так: “Забраў тое, што прыняў. Знішчальнае цела, людзкі дух, які у цярпенні смерці агарнула цемра, так што не ведаў што адказаць, дрыжачае сэрца – тое, чым з’яўляюся: гэтую вузкую поўную цемры яму, у якой пытанні і незразумелыя праблемы кружаць, як крысы, не знаходзячы выхада”. Нашу вязніцу, нашу цемру, наш холад, нашу самотнасць, нашу адчужанасць – гэта ўсё Езус забраў да Айца,на неба, у прастору Божай любові. Там знаходзімся, вынесенымі пнад намі самімі, там ужо цяпер знаходзімся дома.
Свята Унебаўшэсця Хрыста адкрывае перад нашымі вачамі новы вобраз чалавека. Хрыстос узносячы нашу чалавечую натуру на неба. Адарыў нас Боскай годнасцю. Паказавае нам гэтам самым, што сапраўды людзьмі становімся толькі тады, калі выходзім паза нашу чалавечую натуру. Паспяшаем на неба, куды Езус узышоў з целам і душой. Наша чалавечнасць не з’яўляецца чымсці закрытай сама ў сабе. Калі нашу ўвагу скіроўваем толькі на тое, як быць чалавекам, то ўжо цяпер падрыхтоўваем сабе пекла. Праўдзіва, па-чалавечы можам жыць толькі тады, калі дазволім Богу вынесці нас панад сабой, у прастору Бога.
У свята Унебаўшэсця люблю ісці дарогай пры ручаі або рэчцы і паўтараць верш captivam duxit captivitatem–“няволю ўзяў у няволю”. Думаю, што ідучы дарогай такі, які ёсць з усімі маімі прызвычаеннямі, з маімі залежнасцямі, з маёй адсутнасцю свабоды. У Хрысце аднак з’яўляюся вынесеным панад сябе, адчуваю ўзятым на неба. Быць можа хочаш задумацца над гэтым вершам. Можа адкрыецца перад табой таямніца твайго жыцця, што тваё зняволенне ўжо закончылася. Памімацяжару, які цягне цябе да зямлі, ты ўзяты на неба.
Іншым маім рытуалам на свята Унебаўшэсця гэта паўтаранне слоў св.Паўла: “Наша, менавіта, айчына ёсць у небе” (Філ 3, 20) або таксама пытанне Наваліса: Куды ідзём? – заўсёды дадому”. У той момант паяўляецца ў мяне адчуццё, што знаходжуся ў дарозе да маёй праўдзівай айчыны, да неба. Толькі там цэль майго падарожжа.