Суббота, 09 Май 2015 12:12

Шостая Пасхальная нядзеля. Развітанне і пацяшэнне. (Ян 14, 18 - 20)

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

У шостым велікодным тыдні святкуем Унебашэсце Езуса Хрыста. Усе евангелічныя фрагменты гэтага тыдня ўзяты з развітальнай мовы Езуса. Езус суцяшае сваіх вучняў кажучы, што калі пойдзе на смерць, ці таксама – як гэта разумее літургія – калі ўзыдзе на неба, не аставіць іх саміх. “Не астаўлю вас сіротамі: Прыду да вас”. (Ян 14, 18). Хоць Езус і адыходзіць цяпер да айца, не аставіць нас саміх. Не ёсць з намі так як быў з вучнямі, калі Яго можна было бачыць, дакрануцца, пачуць. Прысутнічае сярод нас, але іншым чынам. Патрэбны вочы веры, каб распазнаць Яго прысутнасць. “Яшчэ трошкі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне; а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыцьмеце.  У той дзень спазнаеце вы, што Я ў Айцы Маім, і вы ўва Мне, і Я ў вас”. (Ян 14, 19 - 20). Свет з’яўляецца сляпым, каб убачыць Уваскрослага. Веруючы,  аднак, бачыць Езуса. Пазнае Яго па тым, што жыве. Гэта для мяне важны крытэрый дасвядчэння Бога. Там, дзе жыву і дзе жыццё расквітае ўва мне бачу Уваскрослага і дасвядчаю Бога. У нашым жыцці, якое паднімаецца з акастнесласці, якое разквітае на пустыні, пазнаём Уваскрослага.

У жыцці, якое таксама ў нас перамагло смерць, дасвядчаем, што Хрыстос ёсць у Айца, мы ў Хрысце, а Хрыстос у нас.Гэта пацяшаючае пасланне, якое Езус астаўляе нам пры сваім адыходзе. Не будзе ўжо ісці побач з намі, але будзе ў нас, а мы ў Ім.  Не  можам ужо папраўдзе  БАЧЫЦЬ І ЧУЦЬ Хрыста, але Ён у нас, стаўся нашым найглыбейшым “Я”. там можам Яго пачуць у ціхіх імпульсах нашага сэрца. Можам Яго ўбачыць, калі паглядзім у нашае нутро і ў глыбіні нашай душы знойдзем унутраны супакой. Евагрый з Понту, найбольш вядомы пісьменнік -  манах з IV стагоддзя, гэтую ўнутраную прастору, дзе жыве ў нас Хрыстос, называе месцам супакою. Не бачым Хрыста ў яго знешняй (вонкавай) постаці, але бачым Яго вачамі веры, як супакой, як згоду з самім сабой, як унутранае адзінства. Бачым Яго ў тым, што прамянюе з чалавека, у гармоніі яго рухаў, у блеску, які расвятляе яго твар, у згоднасці яго слоў з тым, кім ёсць.

Езус разумее, што яго вучні перапўнены смуткам. Але абяцае нам, што наш смутак пераменіцца ў радасць. Параўноўвае нас з жанчынай, якой смутна з-за таго, што надышоў час нарадзіць.”Жанчына, калі раджае, трывае цярпеньні, бо прыйшоў час яе; а як толькі народзіць дзіцятка, ужо не памятае цярпеньняў ад радасьці, бо нарадзіўся чалавек на сьвет.  Так і вы цяпер маеце смутак; але Я вас угледжу зноў, і ўзрадуецца сэрца ваша, і радасьці вашай ніхто не адбярэ ў вас”. (Ян 16, 21 - 22). Калі Езус ідзе на смерць, а потым узыходзіць да свайго Айца – у нас таксама адбываецца нараджэнне. Нараджаемся як новыя людзі. Як гэта зразумець? Астаўляем нашую даўнейшую сутнасць, дзе мы акрэслівалі нашые адносіны да гэтага света праз поспех і няўдачы, праз прызнанне і акцэптацыю. Цяпер нашая сутнасць выглядае інакш, бо ёсць у нас Хрыстос. А праз Хрыста ёсць у нас праўдзівая радасць, якую ніхто ў нас не можа адабраць. Хрыстос тасамляе сябе не толькі з любоўю, але таксама і з радасцю. (пар. Ян 15, 10 - 11). “Гэта сказаў Я вам, каб радасьць Мая ў вас заставалася і радасьць вашая была поўная.  Гэта ёсьць запаведзь Мая, палюбеце ж адзін аднаго, як Я палюбіў вас”.

У ім сустракаем прадзівую любоў і праўдзівую радасць, якія знаходзяцца ў глыбіні нашай душы, але часта не маюць доступа да нашай свядомасці.

Развітанне Езуса з вучнямі напамінае нам пра шматлікія развітанні, якія мы спазналі ў сваім жыцці, вымушаны былі развітацца з дзяцінствам, з маладосцю, з перыядам поспехаў, з часам, калі былі патрэбныя, з часам, калі былі ў цэнтры ўвагі. Вымушаны развітацца з дарагімі нам людзьмі, з месцамі, дзе было табе добра. Кожнае развітанне прычыняя боль. Але ў кожным развітанні прысутнічае для нас шанс на штосці новае. Задумайся над тым, з чым павінен развітацца. Што хацеў бы аставіць паза сабой, так каб расквтнела ў нас жыццё? Калі пойдзем на шпацыр (дадому) задумайцеся над тым, што з кожным крокам астаўляем за сабой людзей, месцы, прызвычаенні, раны, разачараванні і свядома ўваходзім у новую краіну. Можаш развітацца толькі таму, што ведаеш, што ідзеш ужо несам, але ідзе з табой Уваскрослы.

 

Прочитано 901 раз
Super User

рэдакцыя сайта 

Другие материалы в этой категории: « Маёвае набажэнства Унебаўшэсце. (Пс 68, 19). »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии