Паміж імі узнікае камунія, адзінства, у якім неба адчыняецца перад імі. Але на пачатку гэтая супольнасць хутчэй нагадвае супольнасць няўдачы. Вучні бачаць дырэмнасць сваіх намаганняў. І мы часам дасвядчаем дарэмнасць сваіх намаганняў. Вучні адчуваюць, што ўсё безплённа і дарэмна. Яны расчараваныя. Усё гэта не мае для іх ніякага сэнса. Навошта рабіць нейкія высілкі? Навошта над сабой працаваць? Мы самі робім тую ж самую памылку. Пачуццё дарэмнасці пазбаўляе нас энэргіі, якую патрабуем для жыцця, з-за гэтага адчуваем сябе незадаволенымі і хворымі. Дарэмнасць, пра якую кажа Біблія, спазанаў таксама Іоў. Скардзіцца, што высілкі яго дарэмныя: “Калі ж я вінаваты, дык навошта марна пакутую?” (Іоў 9, 29) “Як жа вы хочаце суцяшаць мяне пустым? У вашых адказах застаецца толькі мана”. (Іоў 21, 34) Так адказывае сваім сябрам, якія хацелі яго суцешыць. Аўтар 73 псальма адчувае, што дарэмна захоўваў сваё сэрца чыстым. (Пс. 73, 13). Усе яго намаганні пра спаўненне Божай волі аказаліся дарэмнымі. Грэшнікам і так жавецца лепш. Навошта тады псальміст будзе далей старацца? Усё дарэмна. Усялякія вялікія словы, вялікія паступкі расплываюцца ў нічым. “Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід; і марны клопат яго, зьбірае і ня ведае, каму дастанецца гэта”. (Пс 39, 7).
VВелікодная нядзеля. Ноч дарэмных намаганняў. (Ян 21, 1 - 5).
Автор Super UserТое, што Езус з’явіўся на беразе Галілейскага мора з’яўляецца падзеяй Уваскрасення сярод нашай штодзённасці. Ёсць там сем вучняў. Сем – гэта лічба перамянення. Азначае заўсёды: тое, што зямное лучыцца з там, што нябеснае, неба і зямля дакранаюцца. Здаецца аднак, што гэтыя сем вучняў сустрліся выпадкова. Дзякуючы сустрэчы з Уваскрослым стануцца святой супольнасцю, супольнасцю таямнічым цэнтрам якой ёсць сам Езус.
Калі адчуваем дарэмнасць нашых намаганняў, гатоўнасць за кім-небудзь ісці, наслядаваць як апосталы за Пятром, мала чым нам гэта дапаможа. Сам энтузіязм мала таксама спатрэбіцца. Калі Пётр кажа, што ідзе лавіць рыбу, іншыя вучні таксама кажуць: “І мы ідзём з Табой”. (Ян 21, 3). Яны надзеюцца натое, што Пётр пакажа як трэба жыць. Часта чуем у сёняшні час пра самазванцаў гуру, настаўнікаў, якія добра ведаюць як жыць. Зацікаўленыя прыкладам Пятра, вучні сядаюць у лодку, спадзючыся, што цяпер усё пойдзе лепш. “У тую ноч нічога не злавілі”. (Ян 21, 3). Усё марна. Ноч. Не шмат бачаць, ёсць у іх цемра, пачуццё дарэмнасці. Усё гэта ўводзіць іх у яшчэ глыбейшую ноч.
У гэты шэры паранак дарэмнасці і безнадзейсці ўваходзіць Езус. “А як ужо разьвіднела, Ісус стаяў на беразе; але вучні не пазналі, што гэта Езус”. (Ян 21, 4). Хто ноччу церпіць з-за дарэмнасці сваіх намаганняў, той чакае раніцы. Але не кожная раніца прыносіць суцяшэнне. Таксама ёсць серыя безнадзейныя раніцы, калі чалавек не хоча падымацца, бо не бачыць ніякага сэнса ў гэтым надыходзячым дні. На беразе аднак стаіць Езус. Вучні ў лодцы на моры. Яшчэ ў свеце несвядомасці, у свеце сноў. Езус уваходзіць у іх жыццё з іншага света. Пытаецца ў іх: “дзеці! ці ёсьць у вас ежа якая?” Езус называе іх дзецьмі, бо яны яшчэ не дарослыя. Хоць яны вопытныя рыбакі ўсе, але не разумеюць жыцця. Езус паказвае ім дарогу. Іх намаганні сапраўды дарэмныя. Каб іх жыццё удалося, павінны крочыць іншай дарогай. Гэтую дарогу распазнаюць і навучацца ёй, калі прызнаюцца, што з’яўляюцца дзцьмі, і што ўсялякі іх вопыт і уменні не будуць ім патрэбныя, бо мова ідзе пра штосці больш істотнае.
Калі мы дасвядчаем дарэмнасць у нашым жыцці? Калі адчуваем, што нічога не мае сэнсу, што ўсё марнасць? Быць можа твае намаганні звязаныя з выхаваннем дзяцей аказаліся безплённымі? Дзеці пашлі шляхамі, якія Табе здаюцца дрэннымі. Можа Твая праца не прыносіць рэзультата? Дарэмна працуеш, каб стаць іншым чалавекам. Зноў і зноў робіш тыя самыя памылкі. Пасярод гэтай дарэмнасці прыпомні сабе словы Езуса: “дзеці! ці ёсьць у вас ежа якая?” нічога ў цябе няма, што Цябе корміць (ажыўляе). Езус стае на беразе Тваёй шэрай раніцы. Дапамагае табе, каб Тваё сёння не было дарэмным, не было пустым, але было поўнае сэнсу.

Super User
рэдакцыя сайта