Четверг, 09 Апрель 2015 13:21

II Велікодная нядзеля. Убачыць Уваскрослага ў штодзённасці.

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

У св. Марка і св. Мацвея анёл кажа жанчынам, каб сказалі Вучням, што Езус “паўстаў з мёртвых і ідзе перад імі ў Галілею. Там Яго ўбачыце” (Мц 28, 7). Вучні павінны вярнуца дадому, у Галілею. Не сустракаюць Езуса ў святым горадзе Ерусаліме, толькі там дзе яны ёсць, у доме, дзе жывуць і працуюць, у сваёй штодзённасці. Галілея была краем, дзе жылі разам яўрэі і язычнікі. Таму Галілея з’яўляецца сімвалам змяшэнне народаў, а таксама сімвалам мешаніны і мітусні з якіх складваецца нашае жыццё. Нашае жыццё ёсць Галілеяй. Жывуць  у нас адначасова і яўрэі і язычнікі. Ёсць у нас блізкасць Бога і адначасова аддаленне ад Яго, вера і нявера, любоў і нянавісць, энэргія і здрантвенне, святло  і цемра. Мы таксама жывём з людзьмі, якія шукаюць Бога, таксама з людзьмі, якіх Бог не цікавіць, з людзьмі, якіх кахаем і людзьмі, якіх цяжка нам вытрымаць.

Пасярод гэтай мешаніны, нашай Галілеі, убачым Уваскрослага. Гэта, менавіта, абяцае нам анёл. Анёл звяртаецца да нас. Убачым Уваскрослага сваімі вачамі. На пачатку ідзе мова пра тое каб убачыць, а не пачуць. Неабходна нам новыя вочы, каб распазнаць  Уваскрослага сярод нашага жыцця. Бачым Уваскрослага, калі глядзім на твар, на якім боль саступае радасці, на якім яснее надзея і давер. Бачым Уваскрослага, калі знаходзім вырашэнне канфлікта,  адчуваем паляпшэнне атмасферы падчас размовы, становімся сведкамі прымірэння людзей. У той момант можна ўбачыць Увасрашэнне, хоць евангелісты гэта апісываюць, як штосьці нябачнае, як штосьці, што не можна назіраць. Можам убачыць уваскрашэнне, калі ўважна назіраем за прыродай, якая вясной пачынае квітнець. У галінках, якія толькі-толькі пачынаюць расці, у зелянеючай траве, у змяняючым свой колер лузе бачым, што жыццё мацнейшае чым смерць. Не выпадкова вясна атасамляецца ў нас з каханнем. Май - ёсць месяцам кахання. Калі прырода квітнее, калі птушкі лучацца ў пары і пад час свайго перыяду кахання спяваюць свае самыя прыгожыя песні, тады і ў чалавека з’яўляецца прагненне любіць і кахаць, бо любоў усё перамяняе.

Паглядзі сёння ўважна на квітнеючую прыроду вакол Цябе і убачыш у ёй уваскрашэнне. Паглядзі на любоў. Якая равквітае ў Тваім жыцці. Уваскрослы ідзе таксама перад Табою. Ён прысутнічае ў Тваім жыцці, у Тваёй Галілеі. Патрабуеш толькі ўважных вачэй, якія заўважаць Яго сярод мешаніны, з якой складываецца Тваё жыццё. Калі Яго ўбачыш, Твая Галілея пераменіцца, а Уваскрашэнне здзейсніцца ў Тваім жыцці.

  

Прочитано 973 раз
Super User

рэдакцыя сайта 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии