Суббота, 18 Апрель 2015 14:57

IIIнядзеля Пасхі. Перамога любові над смерцю. (Ян 20, 1н.)

Автор 
Оцените материал
(4 голосов)

Святы Ян у цэнтры свайго апавядання размяшчае Марыю Магдаліну. Здаўна хрысціянская пабожнасць цікавілася гэтай жанчынай. Св. Анзэльм Кантэрберыйскі напісаў да яе малітву. Называе Марыю Магдаліну ў гэтай малітве благаславёнай сяброўкай Бога. Звяртаецца да яе словамі: “Ты, каторая любячы была абрана, і Ты, каторая любячы выбрала”. Згодна са старажытнай традыцыяй св. Анзэльм атаясамляе Марыю Мадаліну з грэшніцай з 7 раздзела Евангелля св. Лукі, а таксама з Марыяй з Віфаніі, сястры Марты (Лк 10, Ян 12). На яе прыкладзе разважае над таямніцай таго, што чалавеку, які шмат палюбіў, шмат будзе адпушчана, а таксама над тым, што менавіта грэшніцы было дадзена сустрэць першай Уваскрослага.

Св. Марк і св. Лука кажуць, што Езус выгнаў з Марыі Магдаліны сем злых духаў (Мк 16, 9; Лк 8, 2). Марыя Магдаліна хадзіла разам з Езусам, была вельмі блізка Яго. Калі паразважаем над тым, што азначае, што Езус выгнаў сем злых духаў, то павінны ствердзіць, што яна была жанчынай унутрана раздзёртай. Не было ў ёй свядомасці ўсяго, што з ёй адбываецца, не было такога цэнтра, які б пазваляў ёй жыць. Сёння можна б было пра яе сказаць, што была асобай “на грані”. Шмат тэрапеўтаў баіцца папросту мець дачыненне з такімі людзьмі. Здаецца ім, што такіх людзей не магчыма вылечыць. Аднак Езус не адчуваў страха. Бачыў яе раздзёртасць, адсутнасць раўнавагі і глыбокі страх. Адчуваў яе прагненне любіць. Вызваліў яе ад сямі злых духаў, якія не дазвалялі праўдзіва жыць і кахаць. Дзякуючы гэтай сустрэчы з Езусам, Марыя Магдаліна адкрывае годнасць жанчыны. Знайшла сябе і цэнтр свайго жыцця. Гэтым цэнтрам была вялікая любоў. Марыя Магдаліна дзякуе Езусу за магчымасць жыць. У сустрэчы з ім нараджаецца наноў. Паверыла. Што любоў перамагла смерць і ўсё, што было ў ёй мёртвае, прабудзілася да жыцця.

Св. Ян прадстаўляе Марыю Магдаліну, як кагосці, каго ажывіла вякая любоў. У сваім апавяданні ссылаецца на кнігу Песня над Песнямі са старога запавета. Чытем у ёй: "Устану, і горад увесь абыду, па вуліцах і па завулках, шукацьму таго, каго сэрцам кахаю, я шукала яго, не знайшла. Сустрэлі мяне вартавыя, што па горадзе йшлі дазорам: «Ці бачылі вы, каго сэрцам кахаю?» Толькі я іх мінула, як знайшла, каго сэрцам кахаю”. (Песня над Пенямі 3, 1 – 40). Невыпадкова гэтая кніга чытаецца ў час яўрэйскай Пасхі. Вялікдзень – гэта перамога над смерцю.

Таксама разумее св. Ян. Марыя Магдаліна кахала Езуса. Дзякуючы Яму і Яго любові знайшла жыццё і адкрыла сваю годнасць. Св. Аўгусцін і св. Анзельм Кентэрберыйскі разам цвердзяць, што гэта здзейсніла любоў, што раніцай на досвітку пайшла да магілы. У сваім казанні св. Аўгусцін кажа: “У той час, калі мужчыны пашлі дадому, моцная любоў слабога пола асталася на месцы”. Св. Анзельм пытаецца ў сваёй малітве: “ Што, нарэшце, павінен сказаць, ці, можа,  як павінен сказаць? Калі пылаючы любоўю, шукала Яго ў магіле і плакала, як жа сардэчна з’явіўся Ён, каб суцешыць цябе, і паглыбіць Тваё прагненне, калі укрыйся перад тымі, хто бачыў і адкрыўся перад тымі, хто шукаў Яго і калі Ён спытаўся Цябе: каго шукаеш і чаму плачаш?”

Пошукі Ўваскрослага Марыяй Магдалінай – гэта гісторыя любові. Ноччу, калі смутак напаўняў сэрца, пайшла шукаць Таго, каго любіла яе душа. І была напоўнена смуткам, бо не знаўшла Таго, каго любіла яе душа. Св. Анзэльм Кантэрберыйскі кажа пра яе, што калі не магла размаўляць з жывым, то хацела паплакаць над мёртвым, пагаласіць над целам. А цяпер аказваецца, што нават цела знікла.

Якое Тваё найглыбейшае прагненне? Куды вядзе Твая любоў? Калі даверышся свайму прагненню і пойдзеш да канца за сваёй любоўю, то як кажа св. Ян у сваім Евангеллі – падобна як Марыя Магдаліна сустрэнеш Уваскрослага. Толькі таксама, як і яна павінен пайсці не гледзячы на цемру, якая пануе ў Тавім сэрцы і шукаць Таго, хто любіць Тваю душу.

 

Прочитано 811 раз Последнее изменение Понедельник, 20 Апрель 2015 11:14
Super User

рэдакцыя сайта 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии