Суббота, 27 Декабрь 2014 19:10

Каментарый да Паслання папы Францішка на Сусветны дзень міру 1 студзеня 2015г.

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Трыдыцыйна на Новы Год Каталіцкі Касцёл ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі адзначае Сусветны дзень міру. З нагоды гэтага Дня Папа звяртаецца да міжнароднай супольнасці са спецыяльным Пасланнем. У гэтым годзе яно прысвечана феномену рабства ў сучасным свеце і называецца: “Ужо не рабы, але браты” (пар. Флм 15-16).

Пасланне Папы складаецца з уступу і пяці раздзелаў, якія прысвечаны наступным тэмам: Божаму плану адносна чалавецтва, розным формам рабства ўчора і сёння, некаторым галоўным прычынам рабства, супольным намаганням па выкараненню рабства, і глабалізацыі братэрства ў барацьбе з рабствам.

Ва ўступе Пантыфік звяртаецца да ўсіх людзей, кіраўнікоў дзяржаў і лідараў розных рэлігій з пажаданнямі міру, якія суправаджаюцца малітвай аб міры (пар. ПДМ 2015, 1).

У першым разделе, прысвечанам Божаму плану адносна чалавека, Папа кажа аб тым, што тэма сёлетняга Паслання да Сусветны дзень міру ўзята з Паслання св. апостала Паўла да Філімона, у якім апостал народаў нагадаве аб навяртаніі Анісіма, які перад гэтым быў рабом таго ж Філімона. Стаўшы хрысціянінам, Анісім стаўся братам для іншых хрысціян.

Такім чынам, падкрэслівае Папа, навяртанне да Хрыста з’яўляецца новым нараджэннем, адраджаючым братэрства, як падмурку сацыяльнага жыцця. Усе людзі, як створаныя Богам па Яго вобразу і падабенству, незалежна ад іх паходжання і пасады маюць адзіную прыроду і аднолькавую годнасць і таму паміж імі павінна панаваць братэрства.

На жаль, гэта, вынікаючае з прыроды чалавека, братэрства нарушае грэх. Гісторыя забойства Каінам свайго брата Абеля сведчыць аб непрыняцці паклікання быць братамі і сёстрамі і паказвае якое цяжкае заданне стаіць перад чалавецтвам – жыць разам і клапаціцца адзін аб адным.

Пры гэтым Папа падкрэслівае, што немагчыма быць братамі толькі па Божаму загаду і без уключэння ў гэты працэс асабістай свабоды, гэта азначае без дабравольнага навяртання да Хрыста. Усё гэта нагадвае аб тым, што Добрая Навіна Езуса Хрыста, які ўсё чыніць новым, здольная вярнуць людзям братэрскія сувязі у Хрысце (пар. ПДМ 2015, 2).

У другім разделе папа Францішак звяртае ўвагу на розныя формы рабства, якія існуюць у наш час. Ён падкрэсліве, што не гледзячы на тое, што афіцыйна рабства забароненна і вельмі вялікія намаганні міжнароднай супольнасці на заўсёды пакончыць з ім, яно аднак прадаўжае існаваць і ахопліваве не толькі дарослых мужчын і жанчын, але і малалетніх, сярод якіх ня мала мігрантаў. Усе яны выкарыстоўваюцца як для цяжкай працы, так і вымушаны займацца прастытуцыяй, становячыся сексуальнымі рабамі. Пры гэтым Папа ўзгадвае таксама пра цяжкі лёс жанчын, якіх змушаюць выходзіць замуж без іх згоды, пра гандаль людзьмі для выкарыстання іх органаў, пра вярбоўкў ў якасці жаўнераў, пра гандаль наркотыкамі, пра выкраданне людзей тэрарыстамі і трыманне іх у палоне і г.д. (пар. ПДМ 2015, 3)

У трэцяй частцы Паслання, нагадваючы аб сутнасных прычынах сучаснага рабства, Папа падкрэслівае, што галоўная прычына караніцца ў тым, што чалавек дапускае магчымасць выкарыстоўваць іншага чалавека ў якасці аб’екта сваіх заінтарасаванняў і такім чынам чалавечая асоба, створаная па вобразу і падабенству Божаму (пар. Быц 1, 27-28), становіцца таварам.

Акрамя гэтай галоўнай прычыны сучаснага рабства, існуюць і іншыя, такія як беднасць, адсталасць, ізаляцыя, адсутнасць магчымасці адукацыі і працы, карупцыя, збройныя канфлікты, насілле, злачынства і тэрарызм (пар. ПДМ 2015, 4).

У чацвёртай частцы Паслання Пантыфік звяртае ўвагу на неабходнасць супольных намаганняў па выкараненню рабства. Пры гэтым ён падкрэслівае, што на вялікі жаль рознародныя формы рабства, якія маюць месца ў сучасным свеце,  адбываюцца ў атмасферы ўсеагульнай абыякавасці.

Гэта не што іншае як выклік часу і на яго неабходна як мага хутчэй і эфектыўней адказваць. Высілкі Касцёла, у тым ліку многіх манаскіх кангрэгацый, павіны падтрымлівацца міжнароднымі арганізацыямі. Нацыянальныя заканадаўствы пры гэтым павінны гарантаваць захаванне годнасці чалавека.

Вялікая адказнасць ляжыць на прадпрыемствах, якія павінны забяспечыць годныя ўмовы працы і належную зарплату. Пры гэтым сацыяльная адказнасць прадпрыемстваў павінна суправаджацца сацыяльнай адказнасцю спажыўца, бо набыццё нейкай рэчы з’яўляецца не толькі эканамічным, але маральным актам (пар. ПДМ 2015, 5).

Тут Папа закранае адзін з найбольш неўралагічных пунктаў менталітэту сучаснага чалавека, манавіта, паступаючай ідэалогіі шоппінгу, па-за якім чалавек не бачыць сэнсу свайго існавання.

І наканец, у пятай частцы Паслання папа Францішак закранае праблему глабалізацыі братэрства, якое неабходна супрацьпаставіць рабству і пануючай у свеце абыякавасці адносна яго. Пантыфік звяртае ўвагу на тое, што Касцёл у справе абвяшчэння любові Хрыста ў складанай сацыяльнай рэчаіснасці сучаснасці, займаецца дабрачыннасцю. У гэтай дзейнасці ён абапіраецца на праўдзе аб чалавеку. Яго першым заданнем ёсць паказаваць людзям шлях навяртання, якое схіляе да змены погляду на іншага чалавека і прызнання ў ім брата і сястры, а таксама яго годнасці ў праўдзе і любові.

Таму Папа заклікае ўсіх людзей праяўляць братэрскія адносіны да знаходзячыхся ў сітуацыі сучаснага рабства. Пры гэтым ён падкрэслівае, што рабства ўяўляе сабой з’яву агульнасусветнага маштабу і таму ўсе салідарна павінны змагацца з ім. Перад гэтымі вельмі небяспечнымі выклікамі мы не можам заставацца абыякавымі. Салідарнасць усіх здаровых сіл і братэрства дапамогуць многім, знаходзячымся ў рабстве, людзям вярнуць надзею.

Сваё Пасланне папа Францішак завяршае напамінам аб тым, што Бог спытаецца кожнага з нас: “Што ты зрабіў з тваім братам?” (пар. Быц 4, 10). Таму глабалізацыя абыякавасці, якая становіцца цяжарам у жыцці так многіх людзей, заклікае нас, каб мы сталі будаўнікамі глабалізацыі салідарнасці і братэрства, якія будуць здольнымі вярнуць абяздоленным надзею і ўчыніць, каб з адвагай на нова выйшлі ў шлях праз праблемы нашага часу і новыя перспектывы, якія яна нясе з сабой і якія Бог укладае ў нашыя рукі (пар. ПДМ 2015, 6).

 

Прочитано 1027 раз
Super User

рэдакцыя сайта 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии