
Навіны (64)
Навіны з жыцця нашай парафі ў Паўсюднага Касцёла
Подкатегории

малітвы за памерлых (0)
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на нядзелю перад урачыстасцю Звеставання Пана 2015
Автор Super UserШаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы,
умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!
Мы перажываем V Нядзелю Вялікага посту, якая папярэднічае ўрачыстасці Звеставання Пана. У нашых святынях гучаць велікапосныя спевы, мы ўдзельнічаем у набажэнствах, якія спрыяюць нашаму паглыбленню ў таямніцы, звязаныя з Мукай нашага Пана Езуса Хрыста. Крыжовы шлях, у якім мы ўдзельнічаем, схіляе нас да больш грунтоўнага рахунку сумлення. Кіруючыся да глыбіняў нашага сумлення, мы здзяйсняем рэфлексію над нашым асабістым жыццём. Многія з нас, рэалізуючы разнастайныя велікапосныя практыкі, чыняць гэта з надзеяй на тое, што яны дапамагаюць нам у змяненні нашага жыцця, якое пазначана грахом. Мы ўсведамляем, што менавіта смерць нашага Пана Езуса Хрыста стала пачаткам нашага вызвалення з пастак шатана, з таго, што знявольвае нас і ў выніку аддаляе ад крыніцы нашага збаўлення, якой ёсць Бог.
ПастырскілістКанферэнцыіКаталіцкіхБіскупаўБеларусінаXII Нацыянальныдзень«Сaritas»
Автор Super UserДа духавенства, кансэкраваных асобаў, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі
У Касцёле ў Беларусі стала добрым звычаем тое, што кожная ІІІ Нядзеля Вялікага посту адзначаецца як нядзеля «Сaritas», калі мы скіроўваем нашы думкі не толькі да таямніц, звязаных з мукай нашага Пана Езуса Хрыста, але і да тых, якія найбольш патрабуюць нашай дапамогі. Зрэшты гэтыя дзве рэчаіснасці неаддзельныя. Бо церпячы Хрыстус, які спазнае пакору і адвяржэнне, найбольш аб’яўляецца ў чалавеку. З іншага боку вобраз патрабуючых схіляе нас да больш інтэнсіўнай дзейнасці на карысць убогіх і патрабуючых, а таксама з’яўляецца для нас, веруючых, матывацыяй, каб больш глыбока перажываць балесныя таямніцы жыцця і смерці Хрыста.
25 спосабаў пражыць Вялікі пост паводле Святога Айца Францішка.
Автор Super User
Вось гэтыя 25 спосабаў:
1. Чытаць Святое Пісанне (магчыма, выбраць адно з Евангелляў).
2. Чытаць духоўную літаратуру на працягу дзесяці хвілінаў.
3. Правесці дадаткова дзесяць хвілінаў у цішыні.
4. Маліцца Ружанец.
5. Маліцца Крыжовы шлях.
Пастырскае Пасланне на Вялікі пост 2015
“Кайцеся і верце ў Евангелле” (Мк 1, 15)
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. Гэтыя словы прамаўляў святар у папяльцовую сераду, калі пасыпаў нашы галовы попелам на распачацце Вялікага посту. Гэтыя словы – гэта не што іншае, як заўсёды актуальны заклік Езуса да навяртання, які паўтарыла Марыя ў Фаціме ў 1917 г., бо кожны чалавек грэшны і кожны падуздзеяны спакусам злога духа.
Евангелле першай нядзелі Вялікага посту распавядае нам аб выпрабаванні Хрыста на пустыні. Калі ж злы дух адважыўся спакушаць самога Сына Божага, то няма нічога дзіўнага ў тым, што ён спакушае і чалавека, і таму яму патрэбна навяртанне.
Пасланне Святога Айца Францішка на Вялікі пост 2015 г.
Автор Super User
«Умацуйце вашыя сэрцы» (Як 5, 8) Дарагія браты і сёстры! Вялікі пост з’яўляецца часам аднаўлення для Касцёла, супольнасцяў і асобных вернікаў. Найперш, аднак, ён з’яўляецца «часам спрыяльным» (пар. 2 Кар 6, 2). Бог не просіць нас ні аб чым, чаго б нам раней не даў: «Мы любім Бога, бо Ён першы палюбіў нас» (1 Ян 4, 19). Мы Яму неабыякавыя. Яму важны кожны з нас, Ён ведае нас па імені, клапоціцца пра нас і нас шукае, калі мы Яго пакідаем. Ён цікавіцца кожным з нас; Яго любоў не дазваляе Яму быць абыякавым да таго, што з намі здараецца.
Дни часто протекают нам сквозь пальцы. Плывут мимо нас, один за другим. Бывает, спотыкаемся, впадая в новое утро, а вечером, усталые падаем в кровать. Не проживаем сознательно тайны каждого дня. Ритуалы изменяют это положение. Хотят нам напомнить, что каждый день мы окружены благословением Бога и проживаем день в присутствии Бога и с Его благословением. Ритуалы придают дням определённую структуру. Постоянно нам напоминают, что должны жить самостоятельно, а не пассивно поддаваться жизни. Заставляют бороться. Благодаря сознательному переживанию ритуала переживает конкретный день, опираясь о свой центр, и не руководствуемся внешними влечениями, которые нас могут захлестнуть и грозят потопом. Многим людям сейчас кажется, что постоянно должны соответствовать и исполнять ожидания других людей: не только семья чего-то определённого ожидает, но также друзья, работодатель, организация, Церковь или политическая партия. Но кто постоянно исполняет ожидания других, тот в ближайшее время почувствует, что его используют и внутренне истлевшим. Ритуалы являются противовесом внешнему давлению. Позволяют испытать: я сам организую мой день. Хочу придать этому сегодняшнему дню свой особенный формат. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч НАВЯРТАННЕ – ШЛЯХ ДА ЖЫЦЦЯ З БОГАМ
Дарагія браты і сёстры! 1. 2015 год – гэта другі год у праграме падрыхтоўкі да Юбілею 100-годдзя аб’яўленняў Божай Маці ў Фаціме. Ён прысвечаны навяртанню і будзе праходзіць пад дэвізам: “Марыя – прытулак грэшнікаў”. Ведаючы аб пагрозах, якія нясе атэістычны рэжым, Марыя ў далёкім 1917г. на другім канцы Еўропы ў Фаціме заклікала да малітвы і навяртання. Гэты заклік застаецца актуальным і сёння. Святы апостал Павел заклікае да пастаяннай малітвы (пар. 1 Тэс 5, 17). Езус сваю публічную дзейнасць распачынае ад закліку да навяртанняі веры ў Евангелле (пар. Мк 1, 15).
Імяніны.
Начало дня.Ансельм Грюн. Утренние часы со своей свежестью дышат новью Бога. Поэтому также тебе предлагается следующий ритуал: Открой окно и смакуй свежий воздух нового дня. Поблагодари Бога за прошедшую ночь, за сны, за отдых. И попроси Его, чтобы освежил тебя Святым Духом и своей божией любовью.
Вторник, 30 Декабрь 2014 17:07
Примириться с историей собственной жизни. Ансельм Грюн.Автор Super User
Ритуалы нужны не только для того, чтобы организовать себе день или, интенсивнее, прожить год. Могут также помочь при разрешении внутренних проблем. Могут помочь в завершении терапевтических процессов. А также пригодятся, чтобы избавиться от старого бремени, чтобы была возможность примириться с собой и внутренне расти. Последнее время именно терапия пар занималась ритуалами. Разработала ритуалы примирения и расставания и изучала спасительное воздействие ритуалов на совместную жизнь партнёров. Педагог Анке Бирнбаум считает, что ритуалы углубляют идентификацию в совместной жизни, как пары, так и единство союза. Согласно Бирнбаум ритуалы делают возможным оградиться партнёром хотя бы на некоторое время от внешнего мира и связанных с ним требований. Благодаря этому пары могут создать себе время и пространство, для того, чтобы быть вдвоём, а тем самым необходимые условия для спокойного общения и активности. В ритуалах выражаются эмоции – например в поцелуе перед сном.
Опубликовано в
Навіны
Теги
Суббота, 27 Декабрь 2014 19:10
Каментарый да Паслання папы Францішка на Сусветны дзень міру 1 студзеня 2015г.Автор Super UserАрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Трыдыцыйна на Новы Год Каталіцкі Касцёл ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі адзначае Сусветны дзень міру. З нагоды гэтага Дня Папа звяртаецца да міжнароднай супольнасці са спецыяльным Пасланнем. У гэтым годзе яно прысвечана феномену рабства ў сучасным свеце і называецца: “Ужо не рабы, але браты” (пар. Флм 15-16).
Опубликовано в
Навіны
Теги
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
КАЛЯДЫ – ЗАЎСЁДЫ АКТУАЛЬНЫ БОЖЫ ДАР Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, усе людзі добрай волi! 1. Вось ізноў па Божай міласці мы святкуем адно з самых значных і любімых святаў – Божае Нараджэнне. Як многа прыемных ўспамінаў і эмоцый выклікае ў нас гэтае свята. Мы ўспамінаем сваё дзяцінства, калі чакалі і не маглі дачакацца Калядаў; калі спяшаліся да касцёла, каб заспяваць радаснае “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі” і пакланіцца Немаўлятку Езусу, які знаходзіўся ў яслях; калі пад святочна ўпрыгожанай ёлкай знаходзілі падарункі і доўга іх разглядалі. Віншую, Вас, Браты і Сёстры з Раством Хрыстовым! Жадаю сапраўднай радасці і аптымізму. Не баяцца жыццёвых цяжкасцяў. Дазвольце Праўдзіваму Святлу ўвайсці ў Вашае жыццё. А таксама жадаю супакою і ў Вашым сэрцы і ў сям'і. кс. Павел.
Опубликовано в
Навіны
Браты і сёстры.
Святы Божага нараджэння, новы год – святы сямейныя, калі сем'я збіраецца разам за адным сталом.І сёння, хацелася б паразважаць таксама пра сям'ю, а дакладней пра ўзаемаадносіны дарослых дзяцей і старых бацькоў. Адносіны бацькоў і дзяцей не заўсёды становяцца лепшымі, калі і бацькам і дзецям прыбывае гадоў. Адны дзеці ўжо стварылі свае сем'і і самі знаходзяцца на палове сваёй жыцццёвай дарогі. Больш клапоцяцца пра свае сем'і і кантакты з бацькамі становяцца больш рэдкімі. Бацькі чакаюць моманту, калі дзеці прывязуць ім унукаў, каб маглі імі заняцца, але нажаль адбываецца гэта вельмі рэдка.
Опубликовано в
Навіны
Суббота, 13 Декабрь 2014 18:15
Папа Францішак распачаў цыкл катэхез, прысвечаны тэме сям’іАвтор Super UserНа Сінодзе Біскупаў ніводная фундаментальная праўда аб сакрамэнце сужэнства не была пастаўлена пад пытанне, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 10 снежня. Пантыфік пачаў новы цыкл катэхез на тэму сям’і, падкрэсліўшы, што казаць аб гэтай рэчаіснасці асабліва важна ў перыяд паміж двума прысвечанымі ёй пасяджэннямі Сінода. |